Івонка Сурвіла: Ідэалаў БНР мы яшчэ ня зьдзейсьнілі


Иллюстративное фото
Старшыня Рады БНР зьвярнулася да беларускага народа з нагоды 100-годзьдзя Беларускай Народнай Рэспублікі.

Дарагія мае Суродзічы, дарагія Сябры Беларусы!

Ад імя Рады Беларускай Народнай Рэспублікі, вітаю Вас з СТАГОДЗЬДЗЕМ!!!

Сьвяткуем мы сёньня ня толькі Юбілей таго слаўнага 25-га Сакавіка 1918 году, калі народ наш аб'явіў сьвету, што «ськідае апошняе ярмо дзяржаўнай залежнасьці», але і стагодзьдзе змаганьня – часта ў вельмі цяжкіх умовах – каб ажыцьцявіць ідэалы, запісаныя ува Ўстаўных Граматах БНР.

Сёньня, сто год пасьля абвешчаньня Беларускай Народнай Рэспублікі, Беларусь жыве і жывуць ідэалы БНР! Шлях наш быў цярністым, але мы выжылі, не дазволілі згаснуць нашай паходні надзеі. Сто гадоў нясьлі мы яе ўсе разам, зь вялікімі цяжкасьцямі на Бацькаўшчыне, з глыбокай верай – пад знакам Пагоні – ўва ўсіх краінах сьвету, куды лёс нас закінуў.

Дарагія Сябры! Бяз гэтай паходні надзеі, не аднавілі-б мы незалежнасьці Рэспублікі Беларусь ў 1991-м годзе, бо не было-б ўжо каму яе аднаўляць! Ня было-б БНР, ня было-б БССР, ня было-б і незалежнай дзяржавы Беларусь!

Але ідэалаў БНР мы яшчэ ня зьдзейсьнілі. Беларускі дом яшчэ ўсё не зусім беларускі і незалежнасьць яго яшчэ ўсё пад пагрозай.

Ці знойдзе наш народ сілы адбудаваць яго зь сярэдзіны? Ці хопіць у нас вытрываласьці адбудоўваць яго, пакуль не адродзім назаўсёды «жыцьцё рэспублікі сваей»? Ці перажытае прамываньне мазгоў чужой прапагандай дазволіць нашым людзям прызнаць, што былі яны анямелымі ахвярамі чужога захопніка?

І ці зразумее народ, што будучыня ў яго руках і што ад яго залежыць, ці станецца Беларусь заможнай краінай Эўропы, ці застанецца эксплюатаванай калёніяй недабразычлівых суседзяў.

Дарагія Суродзічы, ідэалы БНР жывуць і будуць жыць.

Але ад кожнага з нас залежыць – калі мы іх зьдзейсьнім.

Дык давайце скарыстаем з гэтага вялікага Юбілею, каб даказаць сабе і сьвету, што мы годныя іх! «Адродзім жыцьцё рэспублікі сваёй!»

Жыве Беларусь!

Новости по теме

Новости других СМИ

Дорогие читатели, в дискуссиях на нашем сайте все чаще стали проявляться нарушения правил комментирования. Троллинг, флуд и провокации затопили вдумчивые и остроумные высказывания. Не имея ресурсов на усиление модерации и учитывая нюансы белорусского законодательства, мы решили без предупреждения отключить комментирование. Но присоединяйтесь к обсуждениям в наших сообществах в соцсетях! Мы есть на Facebook, «ВКонтакте» и Twitter