Баршчэўскі заклікае Еўропу дапамагчы Лукашэнку

pbnf.org
16 июня 2009, 15:14
Старшыня Партыі БНФ Лявон Баршчэўскі заклікае краіны Еўразвязу дапамагчы Беларусі "і фінансава, і допускам беларускіх тавараў на свае рынкі". Але пры адной умове. Пра гэта гаворыцца ў заяве палітыка, якая была распаўсюджаная 16 чэрвеня.

- Усё, што адбываецца ў беларуска-расійскіх дачыненнях у апошнія месяцы і дні, - пахавальны звон па "саюзнай дзяржаве". Не дарма дзесяткі тысячаў чалавек на заклік БНФ, пачынаючы з 1996 году, выходзілі на вуліцы, пратэстуючы супраць гэтай не дужа замаскаванай формы анэксіі. Сёння ўжо ўсе бачаць, наколькі БНФ бачыў наперад і меў рацыю.

- Мы даўно дамагаліся цывілізаваных, нармальных дачыненняў з Расіяй, якія ўключаюць і цывілізаваную мяжу. Яна не павінна прапускаць злачыннасць, але быць зручнай для эканaмічных, культурных, асабовых кантактаў.

- Мы выступаем катэгарычна супраць удзелу беларускай арміі ў любых вайсковых блоках, якія кантралюе Расія, асабліва КСАР АДКБ, якія могуць стаць амонам постсавецкай таталітарнай прасторы.

- Заявы Лукашэнкі на дзве згаданыя тэмы можна было б вітаць, разглядаць як натуральныя крокі дзеля ўмацаваньня суверэннай дзяржаўнасці. Але, на жаль, гэта толькі рэактыўныя заявы, а не прадуманыя сістэмныя захады ў рамках стратэгіі дзяржаватворчасці. Для Лукашэнкі суверэнітэт краіны застаецца інструментам асабістага самаўладства. Адпаведна і пытанні мяжы і ўдзелу ў КСАР будуць усяго толькі прадметам торгу з Расіяй за чарговыя ін'екцыі.

- Аб’яднаная Еўропа магла б ясна заявіць аб сваёй гатоўнасці інстытуцыянальна дапамагчы Беларусі – і фінансава, і допускам беларускіх тавараў на свае рынкі – пры ўмове неадкладных захадаў улады дзеля дэмакратызацыі краіны, празрыстасці прыняцця палітычных і эканамічных рашэнняў.


Лявон Баршчэўскі, старшыня Партыі БНФ

Мінск, 16 чэрвеня 2009 г.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Дорогие читатели, не имея ресурсов на модерацию и учитывая нюансы белорусского законодательства, мы решили отключить комментарии. Но присоединяйтесь к обсуждениям в наших сообществах в соцсетях! Мы есть на Facebook, «ВКонтакте», Twitter и Одноклассники
•   UDFНовостиПолитика ❯ Баршчэўскі заклікае Еўропу дапамагчы Лукашэнку