Замену Сяргею Мартынаву ўжо знайшлі?

"Еўрарадыё"
4 июля 2009, 13:53
Пытанне пра адстаўку міністра замежных спраў Сяргея Мартынава застаецца адкрытым.

Палітычны аглядальнік Раман Якаўлеўскі прагназаваў, што 1 ліпеня ў Любліне, дзе Польшча святкавала 440-годдзе Люблінскай уніі, магла адбыцца сустрэча беларускага міністра з прэзідэнтам Украіны Віктарам Юшчанкам. І гэтая сустрэча магла стаць апошняй для Сяргея Мартынава ў рангу міністра замежных спраў.

Аднак Мартынаў у Люблін не паехаў — адпаведна, сустрэча з украінскім міністрам не адбылася. Чаму? Раман Якаўлеўскі дакладную прычыну пакуль не ведае.

Якаўлеўскі: "Што датычыць верагоднай адстаўкі міністра Мартынава, то такая верагоднасць захоўваецца. І больш за тое, па некаторых звестках, адным з магчымых пераемнікаў Мартынава на пасадзе кіраўніка МЗС, можа стаць былы амбасадар у Берліне Уладзімір Скварцоў".
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Дорогие читатели, не имея ресурсов на модерацию и учитывая нюансы белорусского законодательства, мы решили отключить комментарии. Но присоединяйтесь к обсуждениям в наших сообществах в соцсетях! Мы есть на Facebook, «ВКонтакте», Twitter и Одноклассники
•   UDFНовостиПолитика ❯ Замену Сяргею Мартынаву ўжо знайшлі?