Святлана Ціханоўская сабрала мітынг у Рэчыцы - стрим

nn.by
26 июля 2020, 16:16
Фото: nn.by
Гэта ўжо дзясяты горад у турнэ Ціханоўскай, Калеснікавай і Цапкала па Беларусі: Дзяржынск, Глыбокае, Наваполацк, Віцебск, Орша, Магілёў, Бабруйск. Сёння раніцай быў Жлобін, а 20-й будзе Гомель.

Сустрэча з кандыдатам у прзідэнты Святланай Ціханоўскай у Рэчыцы праходзіць каля капліцы ў гонар Еўфрасінні Полацкай.

У суседнім амфітэатры гучна грае музыка: там праводзіцца паці для 20 дзяцей.

На сустрэчу з Ціханоўскай у Рэчыцы сабралася каля 1000 чалавек. Пакуль гэта самы малалікі пікет за ўсё турнэ, якое пачалося з Віцебскай вобласці, працягнулася ў Магілёўскай. Сёння Ціханоўская аб'язджае Гомельшчыну.

У чаканні прадстаўнікоў штаба і Святланы Ціханоўскай на сцэне грае мясцовы гурт «Х'юмана Калайдэрс». Перад сцэнай сабралася некалькі сотняў чалавек. Гурт спявае «Перамен» Віктара Цоя. Людзі ахвотна падпяваюць «Перамен».

Вядучы са сцэны папярэджвае, што правакатараў лепш абыходзіць бокам.

Тут таксама людзі розныя ўзросту: і моладзь, і сярэдняга веку і пенсіянеры.

Пачатак мітынга пакуль адкладваецца. Сказалі, што яшчэ 10 хвілін: «Затрымліваюцца не па сваёй віне», — кажуць арганізатары.



***

Зрэшты, для Рэчыцы і такая колькасць удзельнікаў палітычнай падзеі — рэкордная.

Рэчыца — гэта 65-тысячны горад нафтавікоў, цэнтр нафтаздабычы ў Беларусі.

Гэта ўжо 10 горад, які наведаюць Святлана Ціханоўская, Марыя Калеснікава і Вераніка Цапкала. Спачатку быў Барысаў, таксама мітынг у парку Дружбы народаў у Мінску, Барысаў, Глыбокае, Наваполацк, Віцебск, Орша, Магілёў, Бабруйск. Сёння а 12-й гадзіны яны завіталі ў Жлобін.

А 20-й прадугледжана сустрэча ў Гомелі.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Дорогие читатели, не имея ресурсов на модерацию и учитывая нюансы белорусского законодательства, мы решили отключить комментарии. Но присоединяйтесь к обсуждениям в наших сообществах в соцсетях! Мы есть на Facebook, «ВКонтакте», Twitter и Одноклассники

Новости других СМИ