У актывісткі БХД з Мёраў абяцалі забраць дзяцей

Радыё Рацыя
31 марта 2009, 16:19
Актывісты Беларускай хрысціянскай дэмакратыі з Мёраў на Віцебшчыне Таццяна Кліменцьева і Казімір Варонька, былі вымушаныя напісаць заяву на выхад з партыі. Мясцовыя чыноўнікі папярэдзілі іх – калі не пакінеце шэрагі апазіцыйнай арганізацыі, то страціце працу. Пры гэтым спадарыні Кліменцьевай яшчэ і прыгразілі, што ў яе забяруць прыёмных дзяцей.

Таццяну Кліменцьеву, якая вядзе дзіцячы дом сямейнага тыпу і Казіміра Вароньку – кіроўцу мясцовага аддзялення пошты, выклікалі ў Мёрскі райвыканкам дзе папярэдзілі, што калі яны не напішуць заявы аб выхадзе з партыі, то са сваёй працай могуць развітацца. Для спадарыні Кліменцевай гэта азначае, што яе разлучаць яшчэ і з прыёмнымі дзецьмі. Гаворыць каардынатар Беларускай хрысціянскай дэмакратыі па Віцебскай вобласці Таццяна Севярынец:

- Казімір Францавіч заяву ў Менск ужо адправіў, а Таццяна хацела гэта зрабіць сёння. Ёй патэлефанавалі з КДБ і сказалі, што калі будзеце мець нейкія стасункі з БХД, то не будзе працы, не будзе дзяцей, не будзе нічога. Заяву яна напісала. Бо, як гаворыць Таццяна Кліменцьева, я чалавек моцны, я вытрымаю ўсё, але ад мяне залежаць дзеці. Гэты ціск на людзей проста ганебны!

Кіраўніцтва Хрысціянскай дэмакратыі праінфармавала ўжо пра факт ціску уладаў на Казіміра Вароньку і Таццяну Кліменцьеву міжнародныя арганізацыі.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Дорогие читатели, не имея ресурсов на модерацию и учитывая нюансы белорусского законодательства, мы решили отключить комментарии. Но присоединяйтесь к обсуждениям в наших сообществах в соцсетях! Мы есть на Facebook, «ВКонтакте», Twitter и Одноклассники
•   UDFНовостиПолитика ❯ У актывісткі БХД з Мёраў абяцалі забраць дзяцей