У Беларусі прапануюць увесці змяшаную выбарчую сістэму

Радыё Свабода
31 августа 2009, 16:23
Дапаўненні і змены да дзейнага ў Беларусі выбарчага заканадаўства пачала рыхтаваць працоўная група ў складзе Кансультатыўнай грамадскай рады пры адміністрацыі прэзідэнта. Прапановы будуць вынесеныя на вераснёвае паседжанне гэтай рады.

Ачоліў ініцыятыўную групу Станіслаў Багданкевіч. Чаму менавіта ён, вядомы найперш як фінансіст, заняўся выбарчым заканадаўствам? На гэтае пытанне "Свабоды" спадар Багданкевіч — ганаровы старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі — адказаў так:

"Згодна з палажэннем, парадак дня вераснёўскага паседжання рады зацвердзілі, а працоўную групу, якая рыхтавала б гэтае пытанне, — не. Я чакаў-чакаў, ніхто не аб’яўляецца. У складзе рады я адзіны прадстаўнік палітычнай партыі. А партыі найперш і ствараюцца для ўдзелу ў выбарах. Таму і вырашыў праявіць ініцыятыву, сабраў людзей. У гэты момант якраз сяджу над прапановамі".

Станіслаў Багданкевіч кажа, што ўжо падрыхтаваныя восем прапаноў. Самая галоўная з іх такая:

"Мажарытарная выбарчая сістэма, якая дзейнічае ў Беларусі, не ўлічвае палажэння Канстытуцыі пра тое, што палітычныя партыі ствараюцца для выяўлення палітычнай волі грамадзян. У гэтым і ва ўдзеле ў выбарах — выключныя мэты іх стварэння. Грамадзяне, якія апынуліся ў меншасці ў кожнай з аднамандатных акруг, не маюць сваіх прадстаўнікоў у заканадаўчым органе. Хаця іх агульная колькасьць у краіне можа дасягаць 40 і нават болей працэнтаў. І гэта несправядліва. Усе постсацыялістычныя краіны Еўропы ўвялі ў сябе сістэму прапарцыйных выбараў. Таму прапануецца выбары дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў і мясцовых саветаў праводзіць па змяшанай сістэме".

Ініцыятыўная група будзе прапаноўваць кіраўніку грамадскай кансультатыўнай рады Ўладзіміру Макею зацвердзіць дакладчыкам Станіслава Багданкевіча, а судакладчыкам — старшыню Беларускага Хельсінrскага камітэту Алега Гулака.

Спадар Гулак кажа: праблемы беларускага выбарчага заканадаўства добра вядомыя.

"Падлік галасоў, правы назіральнікаў, склад камісіяў, датэрміновае галасаванне, спісы выбарцаў... Тут нічога новага не трэба выдумляць. Пазіцыі дастаткова выпрацаваныя. Пра гэта гаворыцца і ў дакументах структураў АБСЕ, і Венецыянскай камісіі, і ў рэкамендацыях з апошніх выбараў, якія зрабіла БДІПЧ АБСЕ. Таму на гэтыя матэрыялы мы і будзем арыентавацца".

Мікалай Чаргінец таксама ўваходзіць у кансультатыўную грамадскую раду. Ён згадвае, што пытанне пра ўдасканаленне выбарчага заканадаўства будзе ўжо трэцім для рады. Яму падабаецца, як праходзілі папярэднія дыскусіі:

"Мы разгледзелі, напрыклад, такое найважнейшае пытанне, як эканоміка і крызіс. Шкада, што сышоў з жыцця Аляксандр Патупа, які быў актыўным удзельнікам дыялогу. Там былы старшыня Нацбанку Багданкевіч выступіў з дакладам. Яны належалі да апазыцыі. Але мы з павагай паставіліся да іхных думак, падзякавалі за матэрыялы. З чымсьці яны пагадзіліся — напрыклад, што сёе-тое ўжо неактуальна, сёе-тое ўжо вырашана, а сёе-тое і нам падабаецца. У гэтым мне і бачыцца задача рады — разглядаць тыя напрамкі, які служаць інтарэсам грамадства".
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Дорогие читатели, не имея ресурсов на модерацию и учитывая нюансы белорусского законодательства, мы решили отключить комментарии. Но присоединяйтесь к обсуждениям в наших сообществах в соцсетях! Мы есть на Facebook, «ВКонтакте», Twitter и Одноклассники
•   UDFНовостиПолитика ❯ У Беларусі прапануюць увесці змяшаную выбарчую сістэму