Сайт UDF.BY блокируется из Беларуси. Пожалуйста, пользуйтесь нашим зеркалом: https://udf.name

Чэскі сэнатар: Мы не павінны даць Лукашэнку пакінуць самалёт

"Радыё Свабода"
23 апреля 2009, 09:56
Кіраўнік камісіі чэскага Сэнату па падтрымцы дэмакратыі ў сьвеце Ўласьціміл Сэгнал выступіў супраць прыезду беларускага кіраўніка Аляксандра Лукашэнкі ў Прагу.

Пазыцыю Сэгнала падтрымалі і іншыя сябры камісіі. Яны выказалі сваю рэзкую нязгоду ў сувязі з запрашэньнем Лукашэнкі міністрам Карэлам Шварцэнбэргам.

Паводле Сэгнала, чэхі вітаюць праграму "Усходняе партнэрства" ды іншыя намаганьні ЭЗ па стрымліваньні расейскага ўплыву на суседнія зь ёй постсавецкія краіны, уключна зь Беларусьсю.

Аднак, адзначыў палітык, ягоная камісія валодае шматлікімі фактамі перасьледу апанэнтаў Лукашэнкі.

"Яшчэ не настаў час, каб Лукашэнка мог гуляць па вуліцах Прагі", — лічыць сэнатар і дадае: "Мы проста не павінны дазволіць яму пакінуць самалёт".
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Дорогие читатели, не имея ресурсов на модерацию и учитывая нюансы белорусского законодательства, мы решили отключить комментарии. Но присоединяйтесь к обсуждениям в наших сообществах в соцсетях! Мы есть на Facebook, «ВКонтакте», Twitter и Одноклассники

Новости других СМИ