Казулін, Пазняк і Шушкевіч абмеркавалі “Усходняе партнёрства“

"Радыё Свабода"
1 мая 2009, 13:41
У Варшаве адбылася сустрэча Зянона Пазняка, Станіслава Шушкевіча і Аляксандра Казуліна, на якой выпрацоўвалася ўзгодненая пазіцыя адносна праграмы "Усходняга партнёрства".

Палітыкі палічылі неабходным, сярод іншага, акцэнтаваць увагу на праблеме, якая адрознівае Беларусь ад астатніх пяці краінаў, запрошаных для удзелу ў праграме, а менавіта — на стане беларускай культуры і адукацыі, а таксама свабодзе творчасці.

Як вядома, міністэрства замежных спраў Чэшскай Рэспублікі, якая цяпер старшынюе ў Еўрасаюзе, запрасіла ў Прагу ў час саміту "Усходняга партнёрства" старшыню Рады БНР Івонку Сурвілу, а таксама чатырох былых кандыдатаў у прэзідэнты Беларусі — удзельнікаў выбараў 1994 г. Зянона Пазняка і Станіслава Шушкевіча і ўдзельнікаў выбараў 2006 г. Аляксандра Казуліна і Аляксандра Мілінкевіча.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Дорогие читатели, не имея ресурсов на модерацию и учитывая нюансы белорусского законодательства, мы решили отключить комментарии. Но присоединяйтесь к обсуждениям в наших сообществах в соцсетях! Мы есть на Facebook, «ВКонтакте», Twitter и Одноклассники
•   UDFНовостиПолитика ❯ Казулін, Пазняк і Шушкевіч абмеркавалі “Усходняе партнёрства“