«Мяккая беларусізацыя». Што беларусы твіцяць пра мову

UDF.BY

Мяккая беларусізацыя (с) Белсат
Правілы жыцця беларусаў. Мова.

На працягу цэлага году UDF.BY збіраў мілыя ды смешныя запісы з сацсетак пра беларускую паўсядзённасць.

Мы ўжо публікавалі падобны агляд пра каханне і сэкс.

А цяпер, спецыяльна да Дня роднай мовы, прапануем паглядзець, што пішуць беларусы пра родную (і не толькі) мову.


























Пройдите также наш тест: Насколько вы знаете «белорусский русский» язык?















«Мяккая беларусізацыя». Што беларусы твіцяць пра мову






















Пуцёўка ў беларускую Беларусь.

Выбраўся на пошту традыцыйна падпісаць матулю на "Народную Волю" і "Новы Час". Заходжу ў бліжэйшае паштовае аддзяленьне - і не пазнаю яго. Пад мінулае 60-годьдзе Салігорску там правялі рэканструкцыю, усе вакенцы працуюць, чэргаў ніякіх. Хаця раней там можна было састарэць у чарзе.
- Добры вечар! У вас можна аформіць падпіску? - звяртаюся да вольнай касіркі.
- Да, конечно! Название издания?
- Народная Воля і Новы Час.
- Оплата карточкой?
- Карткай! - папраўляе яе старэйшая калега з касы побач і ўсьміхаецца мне.
- Так, карткай.
- К сожалению, с сегодняшнего дня уже недоступна подписка на январь. Только на февраль, март, апрель, май и июнь.
- Люты, сакавік, красавік, травень і чэрвень. Каця, ну ты што, не беларуска, ці што?! Практыкуйся давай! - знову ўмешваецца ў наш дыялог касірка збоку.
- Дык мо давайце я да вас у касу стану, вы папрактыкуецеся!
- Ай, малады чалавек, у мяне з роднай мовай і так усё добра. Хай вунь моладзь практыкуецца!
- Ваша фами... Вашае прозьвішча і адрас? - пытаецца Каця. - Калі ласка, да аплаты **р. Праверце, ці правільна ўпісаныя вашыя дадзеныя.
- Так, усё выдатна! Дзякуй! Шчасьлівых сьвятаў!
- І вам! Усяго добрага! Дзякуй што скарысталіся нашымі паслугамі.
І выйшаў я з той БелПошты неслаба так прыхудзеўшы. Як бы пуцёўку ў тую сапраўдную, беларускую, Беларусь выграў.

(с) Zaza Gašek

Заметили ошибку нажмите Ctrl+R

Читайте также

Новости других СМИ

Дорогие читатели, в дискуссиях на нашем сайте все чаще стали проявляться нарушения правил комментирования. Троллинг, флуд и провокации затопили вдумчивые и остроумные высказывания. Не имея ресурсов на усиление модерации и учитывая нюансы белорусского законодательства, мы решили без предупреждения отключить комментирование. Но присоединяйтесь к обсуждениям в наших сообществах в соцсетях! Мы есть на Facebook, «ВКонтакте», Twitter и Одноклассники