Цi зможа (цi хоча) Лукашэнка перамагчы карупцыю

намеснiк старшыні БНФ Рыгор Кастусёў, для UDF.BY
4 июля 2013, 18:03
За чэрвень 2013 года А.Лукашэнка неаднакратна на разнастайных нарадах ў даволі рэзкай форме выказаўся аб існуючай ва ўсіх сферах беларускай эканомікі карупцыі.

Гэта 4 чэрвеня на нарадзе па пытаннях жыллёвага будаўніцтва, 14 чэрвеня – пры наведванні следчага камітэту.

"Нерешенных вопросов нарушения законодательства более чем достаточно, отрасль очень коррумпирована,"- выказаўся ён на нарадзе па пытаннях будаўніцтва ў прысутнасці вышэйшага беларускага чынавенства.

"…Мы можем строить любые планы, но если мы не будем пресекать коррупцию, то эта ржавчина разъест все живое, все ростки, которые у нас будут," - падкрэсліў Лукашэнка, выступаючы перад супрацоўнікамі следчага камітэту. "Поэтому я прежде всего уделяю внимание борьбе с коррупционными проявлениями. Они ведь связаны в основном с чиновничеством, и немалого уровня. Но если с головы рыба начинает загнивать, то отмирает вся система. Поэтому я все больше и больше об этом говорю,"- адзначыў ён надалей.

Па яго меркаваннях, асаблівую ўвагу неабходна звярнуць на злачынствы пасягаючыя на эканамічную стабільнасць і бяспеку дзяржавы, падрываючыя самі асновы беларускай эканомікі, пры гэтым прынцып "непазбежнасці пакарання" павінен стаць асноўным у працы следчых і іх кіраўнікоў.

Слухаючы падобныя заявы, можа скласціся ўражанне, што ў нашай краіне і сапраўды пытанням барацьбы з карупцыяй на самым высокім узроўні ўдзяляецца належная ўвага, і любы карупцыянер непазбежна панясе законную кару.

Можа падацца, што нават звычайная вясковая мыш не праскочыць міма слаўных "стражаў парадку" з украдзеным на вясковым гумне зярняткам.
Але, калі хтосці ўважліва адсочвае рыторыку кіраўніцтва краіны на дадзеную тэму, абавязкова заўважыць, што падобныя заявы гучаць з вуснаў беларускага лідэра ўжо двадцаць год. Заявы гучаць, праграмы на паперы прымаюцца, а карупцыя толькі памнажаецца і ўжо, як ніколі раней, пасягае на эканамічную стабільнасць і бяспеку беларускай дзяржавы.

Не будзем сёння казаць пра факты і прымаемыя меры па барацьбы з карупцыяй у нашай краіне ад часоў атрымання Беларуссю незалежнасці, пачнем размову аб часах слаўнай барацьбы пасля абрання ў Беларусі першага Прэзідэнта.

Яшчэ ў далёкім 1997 годзе ў краіне быў прыняты Закон Рэспублікі Беларусь "Аб мерах барацьбы з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй".

У 2001 годзе зацверджана Канцэпцыя нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь, у якой барацьба з карупцыяй вызначана ў якасці аднаго з прыярытэтных накірункаў дзейнасці дзяржавы.

А ў 2002 нават прынята першая спецыялізаваная Дзяржаўная праграма па ўзмацненню барацьбы з карупцыяй на 2002-2006 гады.

У рамках рэалізацыі арганізацыйна-прававых мерапрыемстваў дадзенай праграмы былі яшчэ распрацаваны шэраг заканадаўчых актаў антыкарупцыйнай скіраванасці. Гэта Законы РБ “Аб дзяржаўнай службе ў Рэспубліцы Беларусь”, “Аб дэклараванні фізічнымі асобамі прыбыткаў, маёмасці і крыніц грашовых сродкаў”, “Аб мерах па прадухіленню легалізацыі прыбыткаў, атрыманых незаконным шляхам, і фінансавання тэрарыстычнай дзейнасці”. Былі створаны шэраг Указаў Пэзідэнта РБ, датычныя да гэтай тэмы.

За 2000-2005 гады Беларусь ратыфікавала шэраг важнейшых міжнародных канвенцый скіраваных супраць карупцыі.

Зацвярджаючы 7 мая 2007 года сваім Указам за №220 чарговую спецыялізаваную Дзяржаўную праграму па барацьбе з карупцыяй на 2007-2010 гады, Аляксандр Рыгоравіч адзначаў, што прынятыя ў папярэднія гады меры дазволілі значна ўзмацніць антыкарупцыйную скіраванасць заканадаўства, вызначыць асноўныя накірункі і формы папярэджання карупцыі. Станоўча паспрыяла працы ў гэтым накірунку рэалізацыя папярэдняй Дзяржаўнай праграмы. Прыняццё новай абумоўлена неабходнасцю працягу эфектыўнай дзяржаўнай палітыкі ў сферы барацьбы з карупцыяй.

Асобае месца ў праграме па барацьбе з карупцыяй на 2007-2010 гады адводзілася арганізацыі і правядзенню мэтавых праверак у такіх сферах, як будаўніцтва аб’ектаў дзяржаўнай уласнасці за кошт бюджэтных сродкаў, прадастаўленне жылых памяшканняў дзяржаўнага жыллёвага фонду, жыллёва-камунальная гаспадарка, прадастаўленне зямельных участкаў, пастаўка і рэалізацыя нафтапрадуктаў і іншых найбольш падвержаных карупцыі сферах.

На барацьбу з карупцыяй, згодна Дзяржаўнай праграмы і заканадаўчых актаў былі кінуты разнастайныя органы; унутраных спраў, дзяржаўнай бяспекі, пракуратура, як самастойна, так і ва ўзаемадзеянні паміж сабой, ва ўзаемадзеянні з іншымі дзяржаўнымі органамі і арганізацыямі.

Згодна з Указам Прэзідэнта РБ ад 17 снежня 2007 года створаны рэспубліканская, абласныя, раённыя каардынацыйныя нарады па барацьбе са злачынствамі і карупцыяй, са старшынствам на чале гэтых нарад адпавядаючых пракурораў…

Прайшло ўжо два з паловай гады з дня завяршэння выканання праграмы на 2007-2010, якая прадугледжвала безумоўную паразу карупцыі перад нашымі слаўнымі прадстаўнікамі сілавых структураў, і толькі зараз схамянуліся і заўважылі, што карупцыя яшчэ жывая і нават мацнее ўсе гэтыя гады.

А дзе ж ёй не мацнець, бо толькі за 2010 год са сферы будаўніцтва аб’ектаў за кошт бюджэту карупцыя праглынула столькі фінансавых сродкаў, памеры якіх па суме раўняюцца кошту будаўніцтва ў г.Мінску 60-ці шматкватэрных, шматпавярховых, тыпавых панэльных жылых дамоў. І гэта толькі невялікая доля ў адносінах да агульнай масы карупцыйнага складніка ў беларускай эканоміцы.

Узнікае пытанне…Чаму, пры, здаецца, рэгулярных прымаемых вышэйшымі беларускімі ўладамі мерах па барацьбе з карупцыяй, апошняя не толькі не знікае з “поля бітвы”, а з кожным годам становіцца ўсё мацней?

А высновы напрошваюцца самі па сабе…

Дзякуючы склаўшайся ў Беларусі і існуючай амаль два дзесяткі год схеме размеркавання фінансавых сродкаў, чыноўнікі рознага рангу, раскрадаючы значную долю фінансаў, такім чынам атрымліваюць умоўную кампенсацыю за безагаворачную падтрымку рэжыму. І кожны з іх імкнецца атрымаць суму адпавядаючую яго непасрэднаму ўкладу. Хтосьці за забяспячэнне “безумоўнай” перамогі на мясцовых выбарах,хтосьці за парламенцкія, а хтосьці і за прэзідэнцкія. Каму-та перападае за іншы паспяховы ўклад у справу існаваня беларускага рэжыму.

Кожны з чыноўнікаў "прыпісаны" да сваёй "вагавой катэгорыі". Праўда калі-нікалі і тут адбываюцца збоі, бо нярэдка той або іншы чыноўнік спрабуе ўзняць “фінансавую штангу” неадпавядаючую ягонай "вагавой катэгорыі". Вось тады і запускаеца механізм барацьбы з карупцыяй.

Існуючая схема з’яўляецца як бы неафіцыйнай дамовай паміж беларускімі чыноўнікамі і вышэйшай уладай. У схеме існуюць і “прэміяльныя бонусы”. За добрыя паводзіны і бязмерную адданасць – магчымасць адкупіцца грашовымі сродкамі пасля ўзбуджэння крымінальнай справы або вынясення судовага рашэння. Як кажуць, што знайшлі – аддаў, не знайшлі – у кішэню паклаў.

Пакуль будзе існаваць падобная практыка, карупцыя на Беларусі непераможна.

А можа і з гэтага будзе карысць? Дагніе галава ў рыбы, і сістэма сама адамрэ…
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Дорогие читатели, не имея ресурсов на модерацию и учитывая нюансы белорусского законодательства, мы решили отключить комментарии. Но присоединяйтесь к обсуждениям в наших сообществах в соцсетях! Мы есть на Facebook, «ВКонтакте», Twitter и Одноклассники
•   UDFНовостиНовость дня ❯ Цi зможа (цi хоча) Лукашэнка перамагчы карупцыю