Захворваньні на рак вырасьлі ў 10 разоў

"Радыё Свабода"
25 мая 2009, 11:23
На Гомельшчыне за 23 гады пасьля катастрофы на Чарнобыльскай АЭС першасныя захворваньні на рак шчытападобнай залозы сярод жыхароў заражаных тэрыторыяў вырасьлі ў 10 разоў.

Пра гэта паведаміў начальнік управы аховы здароўя аблвыканкаму Мікалай Васількоў падчас выступу на нарадзе ў гомельскай філіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі на тэму: "Мэдычныя наступствы аварыі на Чарнобыльскай АЭС".

Летась паказьнік захворваньня на рак шчытападобнай залозы сярод дарослых дасягнуў максымальнага значэньня за гады назіраньня - 21,7 на 100 тысяч насельніцтва.

Патрабуюць навуковага дасьледаваньня выяўленыя 34 выпадкі раку шчытападобнай залозы ў дзяцей, якія захварэлі пасьля 2001 году, калі ўжо не было апраменьваньня ёдам-131.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Дорогие читатели, не имея ресурсов на модерацию и учитывая нюансы белорусского законодательства, мы решили отключить комментарии. Но присоединяйтесь к обсуждениям в наших сообществах в соцсетях! Мы есть на Facebook, «ВКонтакте», Twitter и Одноклассники
•   UDFНовостиОбщество ❯ Захворваньні на рак вырасьлі ў 10 разоў