Саюз палякаў звярнуўся ў Генпракуратуру з нагоды сюжэту па БТ

БАЖ
30 марта 2009, 12:41
Заява датычыць сюжэту ў "Панараме тыдня" на Першым нацыянальным тэлеканале, прысвечаным VII з’езду Саюза палякаў на Беларусі 15 сакавіка ў Гродне.

28 сакавіка адбылося першае пасля з’езду СПБ паседжанне новаабранай Галоўнай Рады Саюза палякаў на Беларусі. Сярод іншага на паседжанні быў прыняты зварот да генеральнага пракурора Рыгора Васілевіча. У ім гаворыцца наступнае.

"22 сакавіка ў эфіры Першага канала Беларускага Тэлебачання ў праграме "Панарама тыдня" быў паказаны сюжэт, які тычыўся VII з’езда Саюза палякаў на Беларусі, што адбыўся 15 сакавіка ў Гродне. У гэтым матэрыяле ўтрымліваюцца звесткі, якія не толькі абражаюць гонар і годнасць сяброў нашай арганізацыі, але таксама скіраваныя на распальванне нацыянальнай варожасці.

У прыватнасці, аўтары сцвярджаюць, што на з’ездзе нашай арганізацыі было абвешчана, што "палякі — гэта вышэйшая раса". Тым часам, на з’ездзе падобнага выказвання не было, таму распаўсюджаная дзяржаўным тэлебачаннем інфармацыя не адпавядае рэчаіснасці. Мэта гэтай хлуслівай інфармацыі — пераканаць прадстаўнікоў іншых нацыянальнасцяў, якія жывуць на Беларусі, у тым, што палякі лічаць сябе лепшымі за іх і такім чынам вылікаць у іх варожасць у дачыненні да пальскай нацыянальнай меншасці.

Такім чынам аўтары вышэйзгаданага сюжэту свядома распальвалі нацыянальную варожасць паміж палякамі і іншымі нацыянальнасцямі і тым самым здзейснілі злачынства, прадугледжанае арт. 130 КК РБ "Распальванне расавай, нацыянальнай альбо рэлігійнай варожасці".

Галоўная Рада Саюза Палякаў на Беларусі звяртаецца да Вас з заклікам:

1. Устанавіць аўтараў вышэйзгаданага тэлематэрыялу і прыцягнуць іх да крымінальнай адказнасці.

2. Паспрыяць таму, каб у дзяржаўных сродках масавай інфармацыі ў будучым ніколі не з’яўляліся матэрыялы, якія распальваюць расавую, нацыянальную альбо рэлігійную варожасць"
.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Дорогие читатели, не имея ресурсов на модерацию и учитывая нюансы белорусского законодательства, мы решили отключить комментарии. Но присоединяйтесь к обсуждениям в наших сообществах в соцсетях! Мы есть на Facebook, «ВКонтакте», Twitter и Одноклассники
•   UDFНовостиОбщество ❯ Саюз палякаў звярнуўся ў Генпракуратуру з нагоды сюжэту па БТ