Невылечна хворая нацыя

www.udf.by
8 июля 2009, 10:22
Статыстыка апошніх год сведчыць – беларусы ўсё больш і больш спажываюць алкаголю. Паводле афіцыйных лічбаў алкаголікамі ў краіне з’яўляюцца каля 4 працэнтаў насельніцтва. Але іншыя дадзеныя сведчаць пра сапраўдны алкагольны бум на Беларусі.

Дні цвярозасці, абмежаванні на продаж спіртных напояў ды іншыя захады з боку дзяржавы сітуацыю зусім не выпраўляюць. Продаж гарэлкі, піва, вінаградных вінаў і нават даражэйшых напояў, як каньяк і брэндзі, расце з кожным месяцам. Плюс да ўсяго ўзрастае колькасць пацыентаў з алкагольнай залежнасцю, часцей ставіцца такі дыягназ, як алкагольны псіхоз. У наркалагічных установах перыядычна папаўняюцца не толькі жаночыя палаты, але і падлеткавыя – усё часцей у залежнасць ад алкаголю трапляюць асобы, якія яшчэ не дасягнулі і 21 году.

У гарадскім клінічным наркалагічным цэнтры кажуць, што немагчыма скласці партрэт сярэдняга беларускага алкаголіка – п’юць усе, адпаведна, і лечаць усіх. "У нас праходзяць лячэнне як кіраўнікі, так і падначаленыя. Начальнікі таксама часам маюць патрэбу ў лячэнні", - кажа намеснік галоўнага ўрача цэнтра Аляксандр Алішэвіч.

Але медыкі-нарколагі не зусім згодныя з тым, што беларуская нацыя дэградуе. "З пункту гледжання медыцыны – дэградацыя - гэта змена сацыяльнага статусу. Ясна, што калі чалавек пазбаўляецца працы – ён дэградуе, але калі ён праходзіць лячэнне, то яму вяртаюць дзяцей, аднаўляюць у працы", - кажа галоўны нарколаг краіны Аляксей Аляксандраў. Ён жа зазначае, што з хворым на алкагалізм чалавекам куды прасцей працаваць і кіраваць ім – алкаголік не такі патрабавальны да ўмоваў працы і заробку, але між запоямі праз пачуццё віны здольны зрабіць значную частку працы. "Гэтым вельмі часта карыстаюцца нашы працадаўцы", - канстатуе сп. Аляксандраў.

Нарколагі не вядуць статыстыку тых, хто ізноў пачынае піць нават пасля курсаў лячэння. Але пэўна, што такіх – большасць. "Гэта хвароба на ўсё жыццё. Яна невылечная", - канстатуюць медыкі.

Алесь Пехціеў
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Дорогие читатели, не имея ресурсов на модерацию и учитывая нюансы белорусского законодательства, мы решили отключить комментарии. Но присоединяйтесь к обсуждениям в наших сообществах в соцсетях! Мы есть на Facebook, «ВКонтакте», Twitter и Одноклассники
•   UDFНовостиОбщество ❯ Невылечна хворая нацыя