Сайт UDF.BY блокируется из Беларуси. Пожалуйста, пользуйтесь нашим зеркалом: https://udf.name

Адбыўся з'езд “Нашай Вясны“

svaboda.org
30 марта 2009, 17:29
Алесь Бяляцкі быў абраны старшынём рады праваабарончага грамадскага аб'яднаньня "Наша Вясна". Ініцыятары паспрабуюць зарэгістраваць "Нашу Вясну" і арганізаваць міжнародную падтрымку для яе легалізацыі ў Беларусі.

Як паведамляе БелаПАН, яго кандыдатуру адзінагалосна падтрымалі ўсе 82 удзельнікі з'езду арганізацыі, які адбыўся ў Менску. У склад рады, акрамя Бяляцкага, былі абраныя: Уладзімір Лабковіч, Валянцін Стэфановіч, Таццяна Равяка і Марына Станкевіч. У бліжэйшы час адбудзецца паседжанне рады, на якой будзе абраны намеснік старшыні.

Паводле новаабранага старшыні, зараз ініцыятары аб'яднаньня накіруюць сваю актыўнасць на рэгістрацыю "Нашай Вясны" ў Міністэрстве юстыцыі і арганізацыю міжнароднай падтрымкі для яе легалізацыі ў Беларусі. Пасля ліквідацыі праваабарончага цэнтра "Вясна" ў 2003-м годзе за назіранне за прэзідэнцкімі выбарамі ў 2001-м, актывісты ўжо двойчы спрабавалі зарэгістраваць яго наноў. Другая адмова пераглядаецца зараз Вярхоўным судом Беларусі. Па словах Бяляцкага, у выпадку трэцяй адмовы, далейшыя спробы рэгістрацыі рабіцца не будуць. Супрацоўнікі цэнтра будуць, тым не менш, працягваць сваю працу, бо дзяржава не можа ім забараніць займацца праваабарончай дзейнасцю ў прыватным парадку.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Дорогие читатели, не имея ресурсов на модерацию и учитывая нюансы белорусского законодательства, мы решили отключить комментарии. Но присоединяйтесь к обсуждениям в наших сообществах в соцсетях! Мы есть на Facebook, «ВКонтакте», Twitter и Одноклассники

Новости других СМИ