Скандал! На “Басовішчы“ палякі збілі маладафронтаўца (фота)

17 і 18 верасня ў Гарадку пад Беластокам праходзіць юбілейны, XX Фестываль Музыкі Маладой Беларусі "Басовішча". На опэн-эйры прысутнічае каля 2,5 тысячаў гледачоў, у асноўным — палякі і беларусы.

Скандал! На "Басовішчы" палякі збілі маладафронтаўца (фота)

Уначы паміж канцэртнымі днямі ля фестывальнай пляцоўкі выбухнула бойка — чацвёра палякаў білі беларуса. Распавядае збіты, маладафронтавец Ігар Шчэкарэвіч:

- Я сядзеў са знаёмай дзяўчынай на палянцы, дзесьці сто метраў ад сцэны. Падышлі сямёра палякаў і пачалі чапляцца да дзяўчыны. Я зрабіў ім заўвагу. Да мяне падышоў адзін з іх і спытаў ці я беларус. Я адказаў, што так. Пасля гэтага падбегла яшчэ трое палякаў, павалілі мяне на зямлю і пачалі учатырох біць нагамі мне па галаве.

Скандал! На "Басовішчы" палякі збілі маладафронтаўца (фота)

Ігару зламалі нос, пасадзілі некалькі сінякоў на твары і на руках. Ён неадкладна звярнуўся па медычную дапамогу і папрасіў выклікаць паліцыю. Аднак, паводле яго слоў, паліцыянты, пачуўшы пра абставіны збіцця, заяву прымаць не захацелі.

Скандал! На "Басовішчы" палякі збілі маладафронтаўца (фота)

усе фота "Еўрарадыё"
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Дорогие читатели, не имея ресурсов на модерацию и учитывая нюансы белорусского законодательства, мы решили отключить комментарии. Но присоединяйтесь к обсуждениям в наших сообществах в соцсетях! Мы есть на Facebook, «ВКонтакте», Twitter и Одноклассники
•   UDFНовостиОбщество ❯ Скандал! На “Басовішчы“ палякі збілі маладафронтаўца (фота)