Сайт UDF.BY блокируется из Беларуси. Пожалуйста, пользуйтесь нашим зеркалом: https://udf.name

Гуканне вясны!

Радыё Рацыя
1 марта 2009, 14:54
У дахрысціянскія часы на тэрыторыі Беларусі панаваў культ раслін і розных палявых духаў. Гаспадарчая неабходнасць дыктавала нашым продкам-земляробам як мага больш уважліва прыглядацца да змены надвор'я, своечасова рыхтавацца да будучых пасеву і выгану жывёл на папас.

Вясна магла быць і ранняй, і позняй. Позняя вясна прыносіла голад. Таму на Беларусі існавалі абрады сустрэчы і заклікання вясны.

Звонкія, радасныя песні разносіліся паўсюль. Дзяўчыны збіраліся на самым высокім месцы ў вёсцы, раскладалі там салому і, сеўшы, спявалі вясновыя песні - вяснянкi да позняй ночы:

Благаславі, маці,
Вясну гукаць, у-у!
Вясну гукаць,
цеплага года
Дажджа…, у-у!
Дажадаць.
-Ой, вясна, вясна
Вясняна…, у-у!


Гучаў гімн вясне, сонцу, маладосці, каханню. У сваіх песнях яны не толькі віталі прыход цёплых дзён, абуджэнне прыроды, але і як бы паведамлялі ўсім пра сваю гатовасць да кахання, шлюбу.

Жанчыны па-свойму сустракалі вясну. Яны выпякалі з цеста фігуркі птушак, лічачы, што такім чынам яны пасадзейнічаюць іх хуткаму прылёту. Дзяўчыны бралі гэтых птушак і, выконваючы "вяснянкi", падкідвалі іх уверх: "Жаўраначкі прыляціце, вясну прынясіце".

Свята Гуканне вясны наноў вяртаецца ў традыцыю сучасных беларусаў.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Дорогие читатели, не имея ресурсов на модерацию и учитывая нюансы белорусского законодательства, мы решили отключить комментарии. Но присоединяйтесь к обсуждениям в наших сообществах в соцсетях! Мы есть на Facebook, «ВКонтакте», Twitter и Одноклассники

Новости других СМИ