Сайт UDF.BY блокируется из Беларуси. Пожалуйста, пользуйтесь нашим зеркалом: https://udf.name

Ці дазволяць сход праціўнікаў АЭС?

milinkevich.org
6 апреля 2009, 17:21
Актывісты грамадзянскай ініцыятывы "Астравецкая атамная – гэта злачынства" падалі чарговую заяўку на сход 24 красавіка, а таксама звярнуліся па дапамогу да Макея і Саўчанкі.

Трыццаць пяць чалавек паскардзіліся на дзеянні старшыні Астравецкага райвыканкама сп. Кавалько кіраўніку Адміністрацыі прэзідэнта Уладзіміру Макею і старшыні Гродзенскага аблвыканкама Уладзіміру Саўчанку. Актывісты лічаць незаконнай забарону мясцовым начальнікам праводзіць сход у канцэртнай залі "Астравец" дзеля абмеркавання мэтазгоднасці пабудовы на Астравеччыне атамнай электрастанцыі.

На думку актывістаў, сваімі дзеяннямі кіраўнік раёна перашкаджае атрыманню насельніцтвам інфармацыі пра ўплыў на здароўе людзей і наваколле небяспечных фактараў існавання АЭС. Забарону на правядзенне сходу яны ўспрымаюць як парушэнне ратыфікаванай Беларуссю Орхускай канвенцыі пра абавязковы ўдзел грамадскасці ў прыняцці рашэнняў, якія тычацца ўплыву на наваколле.

Астравецкія актывісты просяць кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Уладзіміра Макея і старшыню Гродзенскага аблвыканкама Уладзіміра Саўчанку пасадзейнічаць у задавальненні чарговай заявы на правядзенне 24 красавіка у КЗ "Астравец" сходу з мэтай абмеркавання магчымых наступстваў пабудовы АЭС для здароўя насельніцтва і стану наваколля.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Дорогие читатели, не имея ресурсов на модерацию и учитывая нюансы белорусского законодательства, мы решили отключить комментарии. Но присоединяйтесь к обсуждениям в наших сообществах в соцсетях! Мы есть на Facebook, «ВКонтакте», Twitter и Одноклассники

Новости других СМИ