На мяжы канфіскавалі кнігі Пазьняка

"Салідарнасць"
18 ноября 2010, 07:44
17 лістапада на памежным пункце "Каменны лог" знайшлі "падрыўную" літаратуру.

Былыя дэпутаты Вярхоўнага Савета Юрась Беленькі і Сяргей Папкоў везлі 12 кніг лідэра КХП-БНФ Зянона Пазьняка "Цяжкі час і дэпутаты апазіцыі". Выглядала, што за імі сачылі, бо звычайна памежнікі прапануюць пасажырам аўтобуса прайсці ў залю кантролю без рэчаў. Але гэтым разам усіх з торбамі і валізкамі прапускалі праз сканер.

Знойдзеныя ў Беленькага і Папкова кнігі Пазьняка выклікалі ў мытнікаў надзвычайную цікавасць. Пагартаўшы іх, мытнікі вырашылі, што гэтая літаратура можа выяўляць небяспеку для дзяржавы. Таму былых дэпутатаў знялі з аўтобуса, а кнігі канфіскавалі, каб накіраваць на экспертызу.

Як распавёў Юрась Беленькі, апошнія гады падобных выпадкаў не было. Але выглядае, што набліжэнне прэзідэнцкіх выбараў выклікае ва ўладаў абвостраную рэакцыю нават на гістарычную літаратуру.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Дорогие читатели, не имея ресурсов на модерацию и учитывая нюансы белорусского законодательства, мы решили отключить комментарии. Но присоединяйтесь к обсуждениям в наших сообществах в соцсетях! Мы есть на Facebook, «ВКонтакте», Twitter и Одноклассники

Новости других СМИ