Сайт UDF.BY блокируется из Беларуси. Пожалуйста, пользуйтесь нашим зеркалом: https://udf.name

У Літву без візы

"Еўрарадыё"
10 апреля 2009, 11:59
9 беларускіх гарадоў атрымаюць бязвізавы рэжым з Літвой. Гэта Гродна, Ліда, Астравец, Ашмяны, Смаргонь, Шчучын, Мядзел, Паставы і Браслаў.

Пра гэта "Еўрарадыё" паведаміла прэс-аташэ беларускай амбасады ў Літве.

Прэс-аташэ: "Гэта Гродна, Ліда, Астравец, Ашмяны, Смаргонь, Шчучын, Мядзел, Паставы і Браслаў. Акрамя гэтых буйных гарадоў там будуць уключаныя зоны па сельсаветах".

Зону спрошчанага памежнага пераходу плануецца ўвесці для жыхароў Беларусі і Літвы. Яна расцягнецца на 50 кіламетраў у абодва бакі ад дзяржаўнай мяжы. Жыхары прыгранічча змогуць наведваць суседнюю краіну без віз — па спецыяльных пасведчаннях.

Па словах прэс-службы, неўзабаве чакаецца чарговы раунд беларуска-літоўскіх перамоваў наконт прымежнай зоны.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Дорогие читатели, не имея ресурсов на модерацию и учитывая нюансы белорусского законодательства, мы решили отключить комментарии. Но присоединяйтесь к обсуждениям в наших сообществах в соцсетях! Мы есть на Facebook, «ВКонтакте», Twitter и Одноклассники

Новости других СМИ