Сайт UDF.BY блокируется из Беларуси. Пожалуйста, пользуйтесь нашим зеркалом: https://udf.name

“Бобруйский курьер“ выкінулі з продажу на пошце

baj.by
13 апреля 2009, 09:58
Бабруйскае аддзяленне РУП "Белпошта" скасоўвае дамову на распаўсюд мясцовай недзяржаўнай грамадска-палітычнай газеты "Бобруйский курьер" праз паштовыя аддзяленні горада і раёна.

10 красавіка рэдакцыя выдання атрымала ліст за подпісам кіраўніцы Бабруйскага вузла паштовай сувязі Ніны Шэлех, якая паведаміла, што дамова на рэалізацыю "Бобруйского курьера" скасоўваецца з 1 траўня 2009 года. "У сувязі з нізкім узроўнем продажу", — патлумачыла спн. Шэлех.

Між тым, літаральна за дзесяць дзён да гэтага галоўны рэдактар "БК" Анатоль Санаценка атрымаў з таго ж паштовага прадпрыемства на подпіс дакументы аб працягу дамовы на рэалізацыю газеты. Ён падпісаў іх і адаслаў для ўзгаднення другому боку.

Такую рэзкую змену настрою бабруйскай пошты Анатоль Санаценка звязвае з кампаніяй ціску на "Бобруйский курьер" з боку мясцовых уладаў.

"У апошні час юрыдычны і эканамічны ціск на газету толькі ўзмацніўся — нягледзячы на абвешчаную беларускімі ўладамі лібералізацыю", — зазначае галоўны рэдактар. На думку А. Санаценкі, гэта можа быць помстай за тое, што ў канцы 2008 года рэдакцыя "БК" паскардзілася ў пракуратуру на незаконныя дзеянні трох чыноўнікаў Бабруйскага гарвыканкама ў дачыненні да газеты.

Нагадаем, што ў кіёсках "Саюздруку" "БК" не прадаецца з 2006 года. У падпісным каталогу ён ёсць, але падпіска распаўсюджваецца толькі на Магілёўскую вобласць.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Дорогие читатели, не имея ресурсов на модерацию и учитывая нюансы белорусского законодательства, мы решили отключить комментарии. Но присоединяйтесь к обсуждениям в наших сообществах в соцсетях! Мы есть на Facebook, «ВКонтакте», Twitter и Одноклассники

Новости других СМИ