Чаму беларускія інваліды не ідуць у палітыку?

Алесь Пехціеў, www.udf.by
3 декабря 2009, 10:22
3-га снежня ва ўсім свеце адзначаюць Дзень інваліда. Абмежаваныя фізічныя магчымасці – не перашкода для палітычнай кар’еры. Так, напрыклад, міністр фінансаў Германіі – інвалід-вазочнік, інваліды ёсць у парламентах еўрапейскіх краінаў. Але ў Беларусі такіх людзей у палітыку не пускаюць.

Сяргей Драздоўскі мае дзве вышэйшыя адукацыі і вялікі досвед грамадскай дзейнасці. Ён ужо восем год кіруе рэспубліканскай асацыяцыяй інвалідаў-вазочнікаў, два гады – на пасадзе намесніка старшыні беларускага таварыства інвалідаў. У яго ёсць і палітычны досвед, праўда, няўдалы.

Сяргей спрабаваў балатавацца ў дэпутаты мясцовага Савета, але зразумеў, што інваліду ў гэтую сферу не прабіцца. Ён мяркуе, што колькасць інвалідаў у беларускім парламенце яскрава сведчыць пра тую сітуацыю, што тут склалася.

- Удзел інвалідаў у палітычнай сферы абсалютна абмежаны. Гэта абсурд – дзяражва выступае за інтэграцыю інвалідаў у грамадства, але ў палітыку іх не пускаюць, - кажа Сяргей Драздоўскі.

З яго слоў, з большасцю формаў інваліднасці ў Беларусі проста немагчыма стаць дзяржаўным служачым – інваліду ніколі не дадуць даведку пра прафесійную прыдатнасць.

- У гэтай форме не прапісваюць наўпрост – інваліднасць, але пішуць пра стан і хваробы чалавека, якія лічацца недапушчальнымі для такой працы, - кажа Сяргей.

Паказальна, што Беларусь дагэтуль не далучылася да Канвенцыі ААН аб правах інвалідаў, удзельнікамі якой на сёння з’яўляюцца 74 краіны.

Вядомыя інваліды свету:

1. Франклін Дэлана Рузвельт - 32-гі прэзідэнт ЗША (захварэў на поліаміеліт у 1921 годзе);

2. Людвіг ван Бетховен - кампазітар (страціў слых з узростам);

3. Аляксей Марэсьеў - лётчык (страціў абедзве нагі падчас крушэння самалёта ў Вялікую Айчынную вайну);

4. Луі Брайль - тыфлапедагог, які стварыў шрыфт для сляпых (страціў зрок ва ўзросце 3 гадоў);

5. Сара Бернар - актрыса (ампуціравалі нагу пасля няшчаснага выпадка, але яна працягвала выступаць).
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Дорогие читатели, не имея ресурсов на модерацию и учитывая нюансы белорусского законодательства, мы решили отключить комментарии. Но присоединяйтесь к обсуждениям в наших сообществах в соцсетях! Мы есть на Facebook, «ВКонтакте», Twitter и Одноклассники
•   UDFНовостиОбщество ❯ Чаму беларускія інваліды не ідуць у палітыку?