БРСМ таксама жадае эўрапейскіх грошай на лепшую будучыню Беларусі

generation.by
4 апреля 2012, 21:54
Афіцыйны саюз моладзі, які атрымлівае да 95% усяго фінансаваньня, прызначанага на беларускую моладзевую палітыку, заявіў аб жаданьні стаць атрымальнікам грантаў Эўрапейскага зьвязу.

У студзені першага сакратара Беларускага рэспубліканскага саюзу моладзі Ігара Бузоўскага прынялі ў французскім Стразбурзе ў межах сэсіі Парлямэнцкай асамблеі рады Эўропы. Там кіраўнік БРСМ «навёў кантакты» і цяпер зьбіраецца "прыцягваць эўрапейскія гранты" для "экалягічных студатрадаў".

Эўрапейскія грошы кіраўнік БРСМ Ігар Бузоўскі (у цэнтры) зьбіраецца траціць на экалёгію, а беларускія - на ўзбраеньне сваіх "байцоў"

БРСМ таксама жадае эўрапейскіх грошай на лепшую будучыню Беларусі

Эўрапейскія грошы кіраўнік БРСМ Ігар Бузоўскі (у цэнтры) зьбіраецца траціць на экалёгію, а беларускія - на ўзбраеньне сваіх "байцоў"

Да сэмінару ў Стразбурзе пра экалягічныя атрады БРСМ не было нічога чуваць. Але цяпер за іх стварэньне абяцае актыўна ўзяцца Бузоўскі. Як перадае БелТА, першы сакратар ужо ведае тых эўрапейцаў, што "ўзаемна зацікаўленыя ў разьвіцьці супрацоўніцтва".

Экалягічныя студатрады зоймуцца добраўпарадкаваньнем тэрыторый: чысткай берагоў рэк і азёр, уборкай лесапаркавых зон і г.д.

"Эўрапейская супольнасьць зацікаўленая ў тым, каб захаваць унікальныя прыродныя рэсурсы Беларусі", — упэўнены лідэр БРСМ.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Дорогие читатели, не имея ресурсов на модерацию и учитывая нюансы белорусского законодательства, мы решили отключить комментарии. Но присоединяйтесь к обсуждениям в наших сообществах в соцсетях! Мы есть на Facebook, «ВКонтакте», Twitter и Одноклассники
•   UDFНовостиОбщество ❯ БРСМ таксама жадае эўрапейскіх грошай на лепшую будучыню Беларусі