“Дзвюх гадзінаў на тыдзень не дастаткова, каб добра размаўляць па-беларуску“

"Белсат"
25 мая 2012, 11:45
24 траўня ў сталічнай гімназіі № 29 прайшло свята, прысвечанае роднай мове.

Мэта імпрэзы – прыцягнуць увагу школьнікаў да беларускай мовы. Задача праекту – паказаць дзецям, што размаўляць па-беларуску цікава не толькі ў школе, але і дома, паведаміла настаўніца пачатковых класаў гімназіі Таццяна Астроўская.

"Дзвюх гадзінаў на тыдзень у школе, вядома, не дастаткова для таго, каб навучыцца добра размаўляць па-беларуску. Мы спадзяемся, што гэтае свята стане стымулам, які зверне ўвагу дзяцей на тое, што мова прыгожая, а размаўляць на ёй прыемна", – зазначыла Астроўская, чамусьці на расейскай мове.

Яна восем гадоў выкладала ў пачатковай школе ўсе прадметы на беларускай мове. "Дзецям падабалася, але, на жаль, гэта не мела ніякага працягу, бо ў сёмым класе іх перавялі на расейскую мову. Атрымалася для іх катастрафічная сітуацыя – яны з вялікаю цяжкасцю паступалі ў інстытуты з-за таго, што дрэнна валодалі расейскаю моваю", – сказала настаўніца.

Паводле яе, дзецям падабаецца размоўная беларуская мова, але гаварыць па-беларуску ў большасці выпадкаў яны могуць толькі ў школе на ўроку роднай мовы. Астроўская прызналася, што за час працы сустрэла толькі тры сям’і, дзе па-беларуску размаўляюць ў хаце.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Дорогие читатели, не имея ресурсов на модерацию и учитывая нюансы белорусского законодательства, мы решили отключить комментарии. Но присоединяйтесь к обсуждениям в наших сообществах в соцсетях! Мы есть на Facebook, «ВКонтакте», Twitter и Одноклассники
•   UDFНовостиОбщество ❯ “Дзвюх гадзінаў на тыдзень не дастаткова, каб добра размаўляць па-беларуску“