“Ваеннае становішча“ для выкладчыкаў

"Еўрарадыё"
21 апреля 2009, 16:38
У стан баявой гатоўнасці пераведзеныя ўніверсітэцкія выкладчыкі Брэста. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў кіраўнік суполкі Свабоднага прафсаюза ўніверсітэта імя А. Пушкіна Валянцін Лазарэнкаў:

"Ва ўнутранай дакументацыі гэта ёсць. Дзе б ён ні знаходзіўся, але загадчык кафедры мусіць па запатрабаванні рэктара цягам 3 гадзінаў з’явіцца ва ўніверсітэце, выкладчык не пазней чым праз 5 гадзін. Прынамсі двое загадчыкаў кафедраў пацвердзілі мне, што не маглі выехаць з-за гэтага ў Мінск на канферэнцыі. Нават у свой вольны час, у два выходныя яны абавязаныя ўсё роўна атрымаць дазвол рэктара, а таксама сказаць, якога кшталту гэтая канферэнцыя"
.

Валянцін Лазарэнкаў звязвае гэтае новаўвядзенне з палітыкай кантролю грамадзянскай дзейнасці калегаў. Таксама ён згадаў пра спробу ўвесці журналы рэгістрацыі выкладчыкаў на працоўным месцы. У пэўнай форме яны захаваліся і сёння, і вядуць іх лабаранты кафедраў. Дарэчы, яны і выклікаюць выкладчыкаў па трывозе.

Варта нагадаць, што пры заступленні на пасаду ў 2002 годзе дзейны рэктар Мечыслаў Часноўскі прылюдна заявіў пра намер ператварыць Брэсцкі дзяржаўны ў еўрапейскі ўніверсітэт.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Дорогие читатели, не имея ресурсов на модерацию и учитывая нюансы белорусского законодательства, мы решили отключить комментарии. Но присоединяйтесь к обсуждениям в наших сообществах в соцсетях! Мы есть на Facebook, «ВКонтакте», Twitter и Одноклассники
•   UDFНовостиОбщество ❯ “Ваеннае становішча“ для выкладчыкаў