Галоўны мэсэдж Дня Працы – крызіса ў Беларусі няма

"Радыё Рацыя"
2 мая 2009, 10:19
А тое, што адбываецца ў краіне інакш як часовымі цяжкасцямі ніхто з выступоўцаў на арганізаваным Федэрацыяй прафсаюзаў Беларусі мітынге, прысвечаным Дню Працы, не называў.

На гэтым і быў у асноўным пабудаваны выступ старшыні ФПБ Леаніда Козіка:

- У нас не было алігархаў, у нас не было вялікіх замежных банкаўскіх крэдытаў, мы жылі і жывем са сваёй працы: тое што вырабілі, тое што рэалізавалі, тое і зарабілі. А суседзі жылі за кошт чужых банкаўскіх крэдытаў, якія зараз перасталі выдаваць і жыццё эканомікі ў іх спынілася. Вось у чым сутнасць сацыяльна-эканамічнай палітыкі, якую вызначыў прэзідэнт, і якую мы ўсе з вамі падтрымліваем.

Пра тое, што гэты эканамічны крызіс не мае ўнутранных чыннікаў, казалі і іншыя выступоўцы. Ніякіх сацыяльных патрабаванняў да ўлады, акрамя адмены тэрміновых кантрактаў, так ніхто не агучыў.

Дадам да гэтага, што незалежныя прафсаюзы вырашылі не адзначаць Першамай. Ніводнага іх сцягу на плошчы ля будынку Нацыянальнай бібліятэкі бачна не было.

Мітынг адбываўся пад пільным наглядам АМАПу. Усіх удзельнікаў на падыходзе да пляцу абшуквалі. Ніякіх інцыдэнтаў падчас мерапрыемства не адбылося.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Дорогие читатели, не имея ресурсов на модерацию и учитывая нюансы белорусского законодательства, мы решили отключить комментарии. Но присоединяйтесь к обсуждениям в наших сообществах в соцсетях! Мы есть на Facebook, «ВКонтакте», Twitter и Одноклассники
•   UDFНовостиОбщество ❯ Галоўны мэсэдж Дня Працы – крызіса ў Беларусі няма