“Наша Ніва“ мае намер звярнуцца да міністра абароны

"Радыё Рацыя"
11 мая 2009, 11:08
У сувязі з інфармацыяй пра забарону беларускімі вайскоўцамі выпісваць і чытаць выданне "Наша Ніва", рэдакцыя газеты мае намер звярнуцца да міністра абраноны Беларусі Леаніда Мальцава з просьбай адрэагаваць на забарону. Таксама выданне збіраецца звярнуцца ў суд для абароны сваіх правоў.

Моладзевыя актывісты, якія былі прызваныя ў войска, паведамілі пра выпадкі забароны чытаць і выпісваць незалежныя беларусія выданні, сярод якіх і "Наша Ніва", якая паўгады таму паводле рашэння ўладаў вярнулася ў шапікі. Рэдактар "Нашай Нівы" Андрэй Скурко адзначае, што на выпадкі забароны абавязкова трэба рэагаваць, бо гэта парушэнне канстытуцыйных правоў грамадзянаў.

- У свядомасці некаторых чыноўнікаў, у тым ліку некаторых афіцэраў войска, пэўныя газеты, асабліва якія выходзяць па-беларуску, асацыююцца з сістэмай мыслення, якая, на іх думку, выпадае, за межы дазволенай у дзяржаўных службах, у тым ліку ў войску. Аднак гэтым самым тут папіраюцца законныя правы грамадзян Беларусі, у пратнасці тых, хто служыць у арміі, салдатаў.


Бліжэйшым часам выданне накіруе ліст на імя Леаніда Мальцава з просьбай рэакцыі на выпадкі забароны. Таксама выданне звярнулася да ўсіх чытачоў паведамляць пра ўсе выпадкі забаронаў і рэпрэсіяў у адносінах да выдання. "Наша Ніва" мае намер таксама звярнуцца ў суд.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Дорогие читатели, не имея ресурсов на модерацию и учитывая нюансы белорусского законодательства, мы решили отключить комментарии. Но присоединяйтесь к обсуждениям в наших сообществах в соцсетях! Мы есть на Facebook, «ВКонтакте», Twitter и Одноклассники
•   UDFНовостиОбщество ❯ “Наша Ніва“ мае намер звярнуцца да міністра абароны