Студэнты і выкладчыкі БДУ: «Як і ўвесь беларускі народ, мы не будзем маўчаць, а будзем гаварыць праўду»

Салідарнасць
4 октября 2020, 20:28
Кадр из видео
У відэазвароце яны патрабуюць аднавіць на працы выкладчыцу Святлану Воўчак і заклікалі кіраўніцтва універсітэту спыніць пераслед студэнтаў і выкладчыкаў, якія выходзяць на мірныя акцыі.

— Мы бачым, што адбываецца сёння ў краіне. Людзей за іх думкі і выказванні звальняюць, збіваюць, калечаць, затрымліваюць, штрафуюць, вывозяць за мяжу, забіваюць, пазбаўляюць грамадзянства. Ніхто не нясе за гэта адказнасці, — гавораць студэнты і выкладчыкі БДУ.

Яны нагадалі: рэктар БДУ Андрэй Кароль асабіста паабяцаў, што ніводны студэнт, выкладчык і супрацоўнік БДУ не будзе звольнены ці адлічаны за сваю палітычную актыўнасць. Але праз два тыдні пасля пачатку навучальнага года была звольненая выкладчыца факультэта радыёфізікі і камп’ютарных тэхналогій Святлана Воўчак.

— Мы лічым, што гэта палітычна матываванае звальненне і патрабуем аднавіць Святлану на працы. Сёння, калі мы не абаронім яе правы і годнасць, заўтра наступным можа стаць кожны з нас.

...Мы, студэнты і выкладчыкі БДУ, праводзім выключна мірныя акцыі салідарнасці, аднак кіраўніцтва спрабуе забараніць і гэта. Маўляў, члены акадэмічнай супольнасці БДУ павінны заставацца па-за палітыкай, а людзям з грамадзянскай пазіцыяй не месца ў навучальных аўдыторыях.

Мы выступаем супраць гвалту і рэпрэсій да мірных пратэстоўцаў. Гэта не палітычнае пытанне. Гэта пытанне гуманізму, салідарнасці і вернасці акадэмічнай супольнасці нашай альма-матэр.

Калі студэнты былі затрыманыя і падвяргаліся знявазе чалавечай годнасці, калі лепшыя выпускнікі факультэтаў былі незаконна заключаныя пад варту, універсітэт маўчыць. Мы не можам проста заплюшчыць вочы, вучыцца і вучыць, калі ў краіне адбываецца прававы дэфолт.

Як і ўвесь беларускі народ, мы не будзем маўчаць, а будзем гаварыць праўду...

Аўтары звароту заклікалі кіраўніцтва БДУ спыніць пераслед студэнтаў і выкладчыкаў, якія выходзяць на мірныя акцыі супраць несправядлівасці і гвалту, а таксама патрабуюць, каб кіраўніцтва ўніверсітэту абараняла асабістую прастору студэнтаў ад гвалту сілавікоў.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Дорогие читатели, не имея ресурсов на модерацию и учитывая нюансы белорусского законодательства, мы решили отключить комментарии. Но присоединяйтесь к обсуждениям в наших сообществах в соцсетях! Мы есть на Facebook, «ВКонтакте», Twitter и Одноклассники
•   UDFНовостиВлоги ❯ Студэнты і выкладчыкі БДУ: «Як і ўвесь беларускі народ, мы не будзем маўчаць, а будзем гаварыць праўду»