Еўраскептыкі ў Еўрапарламенце

"Еўрарадыё"
5 июня 2009, 14:44
У Брытаніі выбары ў Еўрапарламент хутчэй за ўсё скончацца поспехам еўраскептычных кансерватыстаў і нацыяналістаў. Тое ж самае ў Галандыі.

Еўравыбары ў Брытаніі прайшлі ў цені палітычнага скандалу. Вядучыя партыі пацярпелі паразу ў выніку таго, што чальцы Палаты грамадаў ад іх марнавалі грамадскія грошы на асабістыя расходы. 30 мандатаў здабыла еўраскептычная кансерватыўная партыя, каля тузіна месцаў могуць атрымаць прадстаўнікі нацыяналістычнай Партыі незалежнасці. Рэшту падзеляць міжсобку лейбарысты і ліберальныя дэмакраты. Усяго Брытанія мае у Еўрапарламенце 72 месцы.

У Галандыі на другое месца выйшла папулісцкая Партыя Свабоды: 4 мандаты з 25. Хрысціянскія дэмакраты выйгралі 5 мандатаў. Зялёныя, Партыя працы і Дэмакраты — па 3, а сацыялісты і Саюз пратэстантаў — па 2. Гэта азначае, што палову мандатаў страцілі кіроўныя Партыя Працы і Хрысціянска-дэмакратычны Заклік.

Нагадаем, галасаванне праходзіць ў 27 краінах ЕС ад 4 да 7 чэрвеня.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Дорогие читатели, не имея ресурсов на модерацию и учитывая нюансы белорусского законодательства, мы решили отключить комментарии. Но присоединяйтесь к обсуждениям в наших сообществах в соцсетях! Мы есть на Facebook, «ВКонтакте», Twitter и Одноклассники
•   UDFНовостиВ мире ❯ Еўраскептыкі ў Еўрапарламенце