Лидеры ОДС подвели итоги года

www.udf.by
Обновлено: 24 декабря 2009, 17:04 | Опубликовано: 22 декабря 2009, 12:15
Во время онлайн-конференции на вопросы посетителей сайта www.udf.by отвечали политики Анатолий Левкович, Мечислав Гриб, Анатолий Лебедько, Сергей Калякин, Винцук Вячорка.

Скачать полную аудио версию онлайн-конференции: live1222.mp3

Вячорку: Ці накіроўваў Сойм вас на гэтую тусоўку?

Я сустаршыня Палітрады АДС. І натуральна, што на гэтай падсумоўчай за год канферэнцыі я мушу быць, бо я нясу сваю долю адказнасці за поспехі і няўдачы АДС.

Калякіну: Што вас аб'ядноўвае (АДС - рэд.) , акрамя любві да Расіі?

Любовь к России нас как раз не объединяет. В демократических силах есть разные взгляды на вопрос геополитических ориентаций Беларуси. Нас объединяют простые вопросы. Мы хотим, чтобы в нашей стране сами люди различных взглядов решали судьбу своей страны и определяли, куда она будет развиваться. В том числе, как она будет развивать отношения с Россией, с Европой. Сегодня люди от этого отстранены. Отстранены и разные политические партии. Допустим, Партия БНФ так же отделена от влияния на то, что происходит в республике, как и Партия коммунистов. Хотя цели у нас разные. Мы хотели бы изменить политическую систему, чтобы люди через общественные организации, через политические партии могли сами влиять на свою жизнь и сами ее обустраивать. Если мы добьемся такой демократической системы, тогда ОДС достигнут той цели, которую они перед собой поставили. И затем те, кто входит в ОДС, будут соперничать на политическом поле.

Хто з вас першым наважыцца прызнаць рэаліі і сыйсці на палітычную пенсію?

Калякин: Мне до пенсии еще работать и работать. А если Лукашенко еще и увеличит пенсионный возраст, то вообще об этом говорить рано. На политическую пенсию отходят люди, которые потеряли интерес и ничего не могут в этой жизни сделать. Я так не считаю. Я буду заниматься политической деятельностью независимо от того, какие должности буду занимать в партии, будет существовать объединенная оппозиция или не будут. У меня есть гражданская позиция. Я ответственен, по крайней мере, за мою семью, за моих детей. Я вижу, что могу повлиять на то, чтобы ситуация в стране менялась, и я буду это делать.

Лебедько: Мой кантракт з Аб'яднанай грамадзянскай партыяй грунтуецца на дэмакратычнай працэдуры. У сакавіку будзе справаздачна-выбарчы з'езд. Калі мае калегі палічаць, што я эфектыўны на гэтай пасадзе, значыць, мы працягнем гэты кантракт. Калі не - я буду займацца нейкай іншай дзейнасцю. Усё ўзаемазвязана. Мяне не прымаў на работу ні беларускі народ, ні беларуская ўлада і, відаць, бадай не той чалавек, які задае гэтае пытанне.

Грыб: Я ўжо даўно знаходжуся на пенсіі па ўзросту і па выслузе гадоў. Але палітычная дзейнасць узросту не мае. Палітыкай і палітычнай дзейнасць чалавек можа займацца столькі, колькі палічыць неабходным. Колькі ў яго хопіць энергіі, сілаў. Мяркую, што буду займацца палітычнай дзейнасцю да той пары, пакуль хопіць майго здароўя. І незалежна ад пасады. Галоўнае - працаваць там, дзе можаш працаваць.

Ляўковіч: Кантракт я заключаў у першую чаргу з самім сабой. Я прыйшоў у палітыку, калі яшчэ дамінавала адна палітычная сіла, якая называлася Камуністычная партыя Савецкага Саюза. І на самой справе ў палітыку прыходзяць такія людзі, якія ў першую чаргу заключаюць кантракт з самім сабой і хочуць нешта памяняць у гэтай краіне. Што значыць на пенсію? У мяне ёсць ганаровае званне - я ганаровы старшыня Брэсцкай абласной арганізацыі нашай партыі. Такое званне, як кажуць, на ўсё жыццё даецца. І не дазваляе пайсці на пенсію. Можна ўсім пайсці на пенсію, увогуле сыйсці. Але я разумею так, што палітыка - гэта канкурэнцыя ідэй, дзянняў. Хай прыйдуць лепшыя! Я за тое.

Вячорка: Я ў незалежніцкім руху з 1979 года. Я ведаю, што такое змагацца за свабодную, незалежную, адрожданую Беларусь супраць савецкага камуністычнага рэжыму і супраць лукашызму. Маю пэўны актыў у сваёй біяграфіі, маю, чым ганарыцца, маю прадмет для скрухі. Тыя, хто хацеў бы прымусіць мяне замаўчаць, не дачакаюцца. Місія яшчэ не выкананая.

Самая вялікая перамога АДС у 2009 годзе? Самы буйны правал АДС у 2009 годзе?

Калякин: Важнейшим достижением ОДС на сегодняшний день является то, что вопреки заявлениям Александра Лукашенко о том, что в ближайшее время оппозиция Беларуси исчезнет, она продолжает существовать и действовать. Выходят демократические газеты, работают демократические сайты, работают демократические партии, общественные объединения. Работают с людьми, доносят до людей правду, работаю на повышение осведомленности людей. Это самое главное достижение в тех непростых условиях, в которых сегодня живет Беларусь. А главной неудачей я считаю то, что по определенным причинам нам не удалось договориться и уже сегодня выйти на единого кандидата от демсил. Мы могли бы начать подготовку к его кампании - важнейшей политической кампании 2011 года. То, что мы это не сделали, хотя были все предпосылки и не было серьезных возражений, - самая большая неудача года.

Вячорка:Пералічваць трэба справы, за якія мы супольна браліся. Найбольш эфектыўнай і перспектыўнай была наша дамоўленасць ісці на прахадныя праблемных прадпрыемстваў да работнікаў, размеркаваўшы адказнасць, геаграфію, забяспечыўшы выданне адмысловых спецвыпускаў, самі раздаючы на прахадных гэтыя выданні. Гэтая супольная акцыя - інвестыцыя ў будучае ўсведамленне людзьмі сапраўдных прычынаў эканамічнага крызісу. Гэта мэтанакіраваная праца з праблемнай і ў перспектыве мабылізаванай сацыяльна-эканамічнай групай - работнікамі буйных прадпрыемтсваў. Мінская гарадская арганізацыя Партыі БНФ на чале з Віктарам Івашкевічам спецыяльным выданнем "Рабочы фронт" да гэтай дзейнасці таксама спрычынілася. Хацелася спадзявацца, што сёлета поспехам будзе адзначэнне 25 сакавіка. Летась гэта стала не толькі беларускай, а і міжнароднай падзеяй. Фактычна ўсе беларускія дэмакратычныя сілы ўдзельнічалі ва ўрачыстым паседжанні, прысвечаным гэтай даце, у Еўрапейскім парламенце. І акцыя была настолькі бачная і прыкметная, што рэжым не стрымаўся ад спакусы гвалтоўна яе разагнаць. Сёлета, на вялікі жаль, пры надточаным адзінстве, такой магчымасці і дружнасці ў адзначэнні гэтай даты дасягнуць не ўдалося. Не магу не сказауь яшчэ пра адну рэч. Скардынаваная міжнародная палітыка аб'яднаных беларускіх дэмакратычных сілаў давала плён раней. Як толькі пайшла дэкаардынацыя, пачаўся сыход з каштоўнаснай пазіцыі некаторых еўрапейскіх палітыкаў.

Лябедзька: Поспех - гэта тое, што паддаецца вымярэнню. У ліпені 10% грамадзян Беларусі заявілі, што ведаюць Антыкрызісную платформу.Гэта прыкладна 750 тысяч чалавек. І больш за 90% станоўча адносіцца да гэтага дакумента. АДС сёння - палітычная група, якая мае адказ на самыя злабадзённыя пытанні. Адказ, які не дае нават беларуская ўлада. Гэта найвялікшы вынік. Трэба працаваць у гэтым накірунку. Гэта дазволіць нам выйсці за межы 35% людзей, якія традыцыйна падтрымліваюць дэмакратаў.

Ляўковіч: У нас кааліцыя ёсць, у некаторых рэгіёнах працуюць рэгіянальныя кааліцыі. На Берасцейшчыне, Гомельшчыне людзі супольна працуюць. Нават нягледзячы на супярэчнасці тут, уверсе, мы канстатуем, што рэгіянальныя кааліцыі працуюць. Значыць, працуюць і Аб'яднаныя дэмакратычныя сілы. Канечне, нам трэба прыкласці больш намаганняў у сітуацыі з Еўрапейскім саюзам. І салідарна працаваць.

Вы часто критикуете европейские структуры за то, что они идут навстречу сегодняшнему режиму. А может это просто вы не в состоянии что-то сделать и евроструктуры просто не хотят тратить деньги на неудачников?

Вячорка: Пытанне не ў грашах. Аб'яднаная Еўропа рызыкуе страціць у вачах народа веру ў еўрапейскую будучыню Беларусі.

Калякин: Часто представители евроструктур говорят с властью нашим языком и доносят наши идеи. Но власть не хочет слушать эти слова и ничего не делают. У европейцев присутствовал излишний оптимизм.

Лебедько: Последняя избирательная кампания в Палату представителей. Люди из демократических сил не получили ни одной копейки от европейских структур. ОДС предлагают формулу: кредиты в обмен на свободные выборы. Не на поддержание партий и структур, а на свободные выборы.

Грыб: Я супраць усякай ізаляцыі. За кантакты паміж ЕС і ўладай. Але дэ-факта кантакты расшырыліся з уладай і звузіліся з апазіцыяй. Да ўлады яны павярнуліся тварам, а да нас - спіной.

Сильно ли на деятельности ОДС сказался финансовый кризис?

Калякин: Иногда приходится отказываться от каких-то идей в силу того, что мы не можем их обеспечить ресурсами.

Лебедько: В кризис хорошо работается с избирателями. Люди проявляют интерес к оппозиции. Кризис - это не только проблемы для оппозиции, но еще и шанс довести нашу экономическую платформу.

Грыб: Незадаволенасць людзей не ідзе далей кухань. Людзі не гатовы адкрыта выйсці з пратэстам. БСДП (Грамада) таксама сустрэлася са складанасцямі.

Вячорка: Крызіс развеяў у попел фанатаў Лукашэнкі. Яму не давяраюць людзі.

Ермошина заявила, что во время изменения избирательного законодательства оппозиция не внесла ни одного предложения. Неужели вам все равно и вы только на словах за справедливые выборы?

Лебедько: Госпожа Ермошина распространяет клевету. Еще в январе был передан пакет документов с изменениями и дополнениями в избирательный кодекс в Администрацию президента и в БДИПЧ. Реакция была только со стороны БДИПЧ. Когда в первом чтении приняли поправки, ОДС направил реакцию в Администрацию президента и Совет республики. Они могли принять наши предложения. Это гарантия проведения свободных выборов. То, что предложила Ермошина энд компани - это имитация выборов.

Грыбу: А вы не занадта стары для ўдзелу ў праймерыз?

Грыб: Я не буду сам сябе ацэньваць. Хай гэта зробяць людзі, якія будуць прымаць удзел у праймерыз.

Калякин: Гриб не может сам себя похвалить. Я хочу сказать, что Мечеслав Иванович находится в том возрасте, когда некоторые президенты США еще только готовились к участию в президентских кампаниях. А затем становились президентами.

Будет праймериз или нет?

Калякин: Надо говорить не о праймериз, а о возможности политически активных граждан высказаться, кого они предпочитают в качестве кандидата от демократических сил. По всей стране сегодня это сделать невозможно. Мы просто попытаемся дать возможность гражданам в Орше высказать свое отношение к политическим программам, кандидатам от партий. Мы сможем оценить, насколько это возможно в Беларуси. Мы получим ответы, интересны ли мы гражданам, насколько они могу быть активны, как будут реагировать власти. Эксперимент в данной области очень полезен.

Лебедько: Альтернативы праймериз нет. Только праймериз может дать гражданам Беларуси лидера перемен. Невозможно, чтобы кандидат в президенты от сторонников перемен появился из кулуаров или в результате конгресса. Только большинство граждан республики может позитивно ответить на этот вопрос. Поэтому я не понимаю демократических кандидатов, которые отказываются принять участие в демократической процедуре.

Грыб: Праймерыз - гэта добра. Але мы ні разу яго не праводзілі. Гэта вялікае пытанне для нас. І нашыя патэнцыйныя выбаршчыкі не прымалі ўдзел у гэтым праймерыз. І мы не ведаем, як да гэтай прапановы паставяцца нашыя ўлады, ці дазволяць яны гэта зрабіць. Тым не меньш, я лічу, што гэта трэба рабіць, і мы будзем старацца.

В этом году ОДС не провели ни одной крупномасштабной акции. С чем вы это связываете: люди разочаровались в ваших идеях, разочаровались в возможности перемен или просто боятся?

Лебедько: Просто чудеса какие-то. Подпишитесь на газету "Народная воля", "Товарищ", "Свободные новости", "Борисовские новости", "Intex-press". 350 000 экземпляров газет было издано с антикризисными предложениями ОДС. Подготовленные экспертами, специалистами. Сколько людей были втянуты только в эту часть информационной программы. Я уж не говорю, сколько было выходов на заводские проходные. Обучающие семинары для антикризисных агитаторов. Чтобы люди могли ехать в общественном транспорте и за полторы минуты объяснить человеку, почему надо поддерживать Антикризисную платформу. Это огромный кусок работы. Может, есть проблема, что люди не знают об этом или не хотят знать. Но нельзя сказать, что это не является масштабным.

В малых городах (не говоря о сёлах) о вас практически ничего не знают, кроме общего слова "оппозиция", и то в негативе (понятно, с подачи "чэсных" СМИ). Почему так? Интернет не в каждом доме. Народ недоволен интуитивно, но никто не предлагает внятной альтернативы.

Вячорка: Заклікаю выпісваць "Народную волю", слухаць "Радыё Свабода" і ставіць талеркі, каб глядзець Белсат. Каб ведаць, што робяць і ўлады, і дэмакратычныя сілы, што робіцца ў Беларусі і вакол яе. Іншую канцэпцыю, чым прапануецца дзевяцігадзіннымі навінамі па БТ. Сапраўды, людзі яшчэ не гатовыя дзейнічаць дзеля абароны сваіх інтарэсаў. Але ўжо галодныя на інфармацыю. Пастараемся напоўніць гэты попыт рэальным зместам. Пастараемся, каб наша друкаваная прадукцыя ішла не толькі ў вялікія гарады.

Калякин: Автор вопроса прав. От больших городов к мелким населенным пунктам и селам известность демократических сил падает. Это связано и с образовательным уровнем людей, которые работают там, и с возможностью доступа к интернету. Мы пока не нашли адекватного ответа на узурпацию информационного пространства страны властью. Мало выпустить газету. Ее еще нужно привезти в село, чтобы вручить там человеку. Это проблема. Но мы пытаемся ее решать. А те, у кого есть интернет, смотрите сайты независимых организаций, в том числе, сайт ОДС. Обращайтесь также в офисы партий, просите присылать газеты. Вы можете сами поучаствовать в распространении информации. Мы будем только благодарны.

Где гарантия того, что после достигнутых договоренностей, образно говор, сегодня по выдвижению единого кандидата, вы не разбежитесь по своим партийным квартирам, и у нас не будет единого кандидата? Кто может выступить гарантом честной игры: ваши партии, ваши спонсоры, вы сами?

Калякин: Понимание того, что договоренности придется выполнять, делает усложненным процесс достижения договоренностей. Потому что все понимают, что если ты договорился, ты будешь обязан это выполнить. Или больше никто не будет иметь с тобой дела.

Лябедзька: Наша палітычнае мінулае і практыка - гэта гарантыя. У 2006 годзе мы змаглі дамовіцца і выканалі ўзятыя на сябе абавязкі.

Калякину: Как-то по БТ показали сюжет, где вы играете в автоматы. Не спрашиваю, насколько часто Вы заходите в эти заведения, но просто интересно как азартному человеку, какой у Вас был в жизни максимальный выигрыш и максимальный проигрыш в сражении с казино или автоматами.

Существует пропагандистский штамп, который запущен в связи с тем, что я находился в зале игровых автоматов. Я считаю, что Беларусь должна упорядочить игровой бизнес. Государство просто обирает людей, заманивает их в казино и залы автоматов. Это лохотрон, который наживается на рядовых гражданах. Об этом я и сказал тогда БТ, когда они снимали тот знамений сюжет, который показывают уже пять лет. Но ничего такого они в сюжете не показали. Самый большой выигрыш 3 миллиона российских рублей. И я никогда не проигрываю.

Калякину: Как вы относитесь к Сталину, по приказу которого были расстреляны кучи коммунистов?

Это великая фигура, таких в истории немного. Были положительные итоги, и отрицательные. Но сколько бы Сталин не сделал великих дел, он создал репрессивную систему, которая привела к трагедиям и гибели людей. И сегодня страх людей превышает их желание жить в демократической стране.

Вячорке: Как вы относитесь к Наталье Арсеньевой, которая сотрудничала с фашистами?

Выдатная беларуская паэтка, аўтар верша да гімна "Магутны божа". Гэта савецкі штамп. Людзі, якія былі на акупаванй тэрыторыі, іх оптам запісвалі ў калабаранты.

Як вы лічыце, наколькі верагодна, што Еўропа націсне на Лукашэнку, і ён не пойдзе на наступныя прэзідэнцкія выбары? Пытанне кожнаму ўдзельніку.

Вячорка: Гэта справа беларускага народа і АДС, якія прымаюць на сябе адказнасць, - лёс нашай краіны. Мы чакаем ад вонкавага свету спрыяльнага кантэксту, фону. Яснай і аб'ектыўнай ацэнкі таго, што адбываецца. Лукашэнка навучыўся вылузвацца з-пад любога ціску, будзь гэта ціск Еўропы, якога зрэшты толкам так і не было ніколі, ці нейкія спробы захапіць беларускую гаспадарку з Усходу.

Калякин: Я вообще не верю в способность Запада как-то влиять на то, что происходит в Беларуси в очень широком контексте. К сожалению, зависимость экономическая и, соответственно, зависимость власти Лукашенко от Запада очень мала. Она больше от Российской Федерации. Но я также не уверен в том, что Россия может заставить Лукашенко не участвовать в очередных президентских выборах. Такой силы просто нет, кроме здоровья самого Лукашенко. Для него власть является самоцелью. И Лукашенко будет участвовать в президентских выборах. Нам надо просто не быть фантастами и не строить иллюзий. Он будет зубами держаться за власть и вести кампанию без всяких правил

Лябедзька: Беларусь - зона калектыўнай адказнасці. Яе нясуць 10 мільёнаў грамадзян, Еўропа і міжнародныя арганізацыі, сябрам якіх з'яўляецца Беларусь. Праблема не ва ўдзеле ці няўдзеле Лукашэнкі, а ў тым, ці будуць свабоднымі выбарамі. Удзел Лукашэнкі ў свабодных выбарах не з'яўляецца праблемай. Праблемай з'яўлецца нават адсутнасць Лукашэнкі ў несвабодных выбарах. Гэта будзе азначаць, што чалавек сістэмы Лукашэнкі будзе прымаць удзел.

Грыб: Ён будзе абавязкова прымаць удзел у выбарах. Калі ён будзе гэта рабіць, то дэмакратычных выбараў не будзе.

Ляўковіч: Канечне, ён будзе прымаць удзел. Наўпростага ціску Еўропы ці Расіі не будзе.

У апошні час у АДС назіраецца крызіс. Чальцы арганізаціі не маюць адзінае ідэалогіі, а некаторыя - сыходзяць (Партыя БНФ). Чым гэта выклікана? Адказ відавочны: у ніводнага з Вас няма глабальнай ідэі, якая б магла аб'ядноўваць людзей. Некаторыя з Вас атэісты, а некаторыя - маюць невыразную рэлігійную пазіцыю. Але ж ці магчыма палітыка без рэлігіі?

Калякин: Надо самообразованием заняться автору вопроса. Единая идеология тут ни при чем. Мы координируем свои действия по очень узкому кругу вопросов. Создание условий для свободного исповедания веры, взглядов и верующих, и неверующих.

Лябедзька: Наша ідэя - ідэя суверэннай еўрапейскай Беларусі. І гэта наша задача. Апанентам выступае беларускі рэжым. Апазіцыя прайграе лакальныя пункты. Але АДС за дзесяцігоддзі перамагае. Ёсць факты, якія сведчаць аб гэтым.

Грыб: Адзінай ідэалогіі ў АДС няма. Але ідэя ёсць. Ідэя пабудавання незалежнай прававой дзяржавы.

Считаете ли вы своими политическими конкурентами "Европейскую коалицию" и БНБ? Что надо сделать, что бы белорусские демократы объединились, и надо ли это?

Вячорка: Няма ніякіх канкурэнтаў, ворагаў у шэрагах тых, хто мае за мэту дабро Беларусі. І абрэвіятуры тут не маюць значэння. Расколы пачынаюцца там, дзе частка дэмакратаў пагаджаецца на прыслугоўванне рэжыму.

Калякин: Мы все являемся соперниками. Боремся за большее влияние. Это нормально. Все партии заинтересованы в привлечении большего числа людей. Мы конкурируем политическими программами. Но сегодня мы просто не можем нормально конкурировать между собой. И мы должны объединиться, что бы такие условия создать.

Лебедько: Для нас есть один оппонент. Это белорусский режим. Об остальных я ничего толком не видел, не читал не один политический проработанный документ. У нас много публицистов, но политической аналитики, которая бы сказала об отличии БНБ и ОГП, нет.

Грыб: АДС нікога не выключаў са свайго складу. Спіс жадаючых уключыцца ніколі не зачыняўся. Калі хто хоча далучыцца - калі ласка. Мы заўсёды гатовы да дыялогу. Прыняць, выслухаць, спрачацца і рабіць крокі насустрач. Але калі мы запрашаем, а яны не ідуць - пытанне да іх ужо.

Ляўковіч: Сачыняць абрэвятуры не так складана. Калі ёсць планы дзеяння, стратэгіі, то мы можам дамаўляцца і нешта рабіць.

Пытанне да ўсіх: Як вы ставіцеся да таго, каб супольна з іншымі правесьці масштабную, працяглую па часе акцыю "Беларусь без Лукашэнкі" (наколькі тое магчыма ў сучасных беларускіх умовах, канешне)? Улёткі, сустрэчы, газэты, выступы і г.д. - усё, скіраванае на тое, каб паказаць заганнасць менавіта Лукашэнкі і яго рэжыму для краіны. Ёсьць шмат цікавых і крэатыўных ідэй.

Здаецца, гэта менавіта той базіс, які здольны аб'яднаць усе, назавем іх так - апазіцыйныя сённяшняму рэжыму сілы. І час менавіта зараз найбольш зручны, так бы мовіць: кампанія мясцовых выбараў, год да прэзідэнцкіх, так званая лібералізацыя.


Вячорка: Усё, што мы рабілі дагэтуль, можна аб'яднаць пад гэты лозунг: "Беларусь без лукашызму".

Калякин: Я разделяю лозунг "Беларуси - да! Лукашизму - нет!".

Лябедзька: Сярод некаторых еўрапейскіх палітыкаў ёсць спробы кампрамісу з лукашызмам. Не ўсе сёння зацікаўленыя, каб была адна моцная кампанія апазіцыі. Таму што яна паставіць пад сумненне кантакты еўрапейскіх структур з Лукашэнкам.

Грыб: Пастаноўка такога прамога пытання немэтазгодная. Пытанне можа прысутнічаць, але ў комплексе.

Ляўковіч: Наш лозунг як партыі "За салідарную і справядлівую Беларусь". Не трэба ўсю праблему зводзіць да Лукашэнкі.

Пытанне да ўсіх. Што АДС зрабіла для беларусаў (для людзей) у мінулым годзе? Чаму можна пачуць толькі гучныя словы з трыбун і нельга пабачыць ніякіх рэальных дзеянняў?

Лябедзька: Рабілі, што змаглі. І задаць пытанне трэба найперш сабе: што я зрабіў. Але ж усю крытыку мы прымаем.

Наколькі трывалым будзе саюз АГП і камуністаў?

Лябедзька: Мы не заключалі двухбаковых пагадненняў ні з партыяй Калякіна, ні з БНФ, ні з сацыял-дэмакратамі. У нас адно агульнае пагадненне аб супрацы ў сённяшніх умовах. І я сказаў бы, што наша кааліцыя канструктыўная. Мы не прытрымліваемся пазіцыі, што аб'ядналіся толькі супраць Лукашэнкі. Мы аб'ядналіся суверэнную Беларусь, якая грунтуецца на еўрапейскіх каштоўнасцях, у якой рынкавая эканоміка.

Калякин: Мы поумнели за последние 70 лет. Альтернатива консолидации усилий - оказаться в концлагерях. Так произошло с либералами, коммунистами, социалистами в нацистской Германии. Они не смогли договориться против диктатуры, борясь за чистоту собственных идеологий. Мы не дадим Лукашенко такой возможности. Чтобы мы боролись друг с другом, пока он будет уничтожать инакомыслие в стране.

Як вы ацэньваеце сённяшнюю сітуацыю з незалежнымі СМІ ў Беларусі?

Вячорка: Падрыхтаванае заканадаўчае рэгуляванне інтэрнэт-прасторы, міністрам інфармацыі прызначаны Праляскоўскі. Дзяржава рыхтуецца да прэзідэнцкага выкліку. І яна паказвае гэтым, што баіцца.

Калякин: Крайне плохое состояние независимых печатных СМИ. А надо просто соблюдать действующую Конституцию: дать равные условия государственным и негосударственным СМИ. И прекратить административное давление. Есть опасность, что Пролесковский еще больше будет закручивать гайки. Улучшений от власти нам ожидать нельзя.

Лябедзька: Я распаўсюджваў "Новы час", "Народную волю", "Свободные новости" ў 2009. І спадзяюся, што ў 2010 у мяне будзе такая магчымасць. Чым меньш свабоды для СМІ, тым меньш магчымасцей для нас. У нас была добрая супраца са СМІ ў гэтым годзе. 350 000 экземпляраў газет выйшлі. Можна падпісвацца на газеты, ёсць і канал Белсат.

Грыб: Наогул незалежных СМІ няма. Адны залежаць ад улады, другія - ад грошай. Я за роўныя умовы для СМІ. А сёння яны вымушаны мець шмат розных цэнзур. І там ужо няма чаго чытаць, усё выхалашчана, бо яны баяцца судоў. Улада, разумеючы значнасць СМІ, не пойдзе на іх вызваленне.

Ляўковіч: Сітуацыя са СМІ абазначаная. У наступным годзе яна будзе ўскладняцца. Гэта будзе няпросты год. І крызіс, і выбары. Наперадзе няпростыя кампаніі па выбарах у мясцовыя саветы і прэзідэнцкая. Год будзе няпросты для ўлады і напружаны для апазіцыі.

Якія асабістыя мэты вы ставіце на наступны год?

Грыб: Будзе складаны год. Вялікага аптымізму няма. Але хацелася б прымаць больш актыўны ўдзел у палітычным жыцці краіны.

Лябедзька: Абагнаць Лукашэнку, з'ехаўшы з гары. АДС магла б выставіць каманду. Хто выйграе, той і прапаноўвае правілы для выбарчай кампаніі. Калі сур'ёзна, то хацеў бы, каб адсоткаў 80 людзей ведалі нашу антыкрызісную платформу, ёй давяралі.

Калякин: Надо амбициозные цели ставить. Быть живым, здоровым, по возможности, на свободе. Продолжать политическую деятельность.

Вячорка: Буду рабіць усё для таго, каб у 2010 годзе расчараванні змяніліся святлом у канцы тунэля.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Дорогие читатели, не имея ресурсов на модерацию и учитывая нюансы белорусского законодательства, мы решили отключить комментарии. Но присоединяйтесь к обсуждениям в наших сообществах в соцсетях! Мы есть на Facebook, «ВКонтакте», Twitter и Одноклассники
•   UDFНовостиМультимедиаАудио ❯ Лидеры ОДС подвели итоги года