Сайт UDF.BY блокируется из Беларуси. Пожалуйста, пользуйтесь нашим зеркалом: https://udf.name

У Чашніках дазволілі сустрэчу з Мілінкевічам

milinkevich.org
20 мая 2009, 11:57
Умовы раённых уладаў − аплата арэнды, а таксама складанне дамоваў з зацікаўленымі ведамствамі на забеспячэнне грамадскага парадку і медычнае абслугоўванне.

Заяўнік сустрэчы прыхільнік Руху "За Свабоду" Аляксей Александровіч атрымаў адказ на сваю заяўку з райвыканкама ад намесніцы старшыні Чашнікскага райвыканкама спадарыні Фёдараўцавай.

Чыноўніца паведамляе, што заяўніку дазваляецца правядзенне масавага мерапрыемства ў выглядзе сходу 23 траўня з 18 да 20 гадзін у Чашнікскім гарадскім Доме культуры. Спадарыня Фёдараўцава прапанавала перанесці сход на дзве гадзіны ад заяўленага часу, бо да 18 гадзінаў у ДК праводзяцца заняткі творчай самадзейнасці.

У лісце з райвыканкама звяртаецца ўвага на неабходнасць складання дамовы з РАУС, Чашнікскай райбальніцай, каб забяспечыць якасны узровень аховы грамадскага парадку і медычнага абслугоўвання, а таксама аплаціць арэнду залі.

У сваёй заяве Аляксей Александровіч прасіў дазвол на правядзенне сходу грамадзян у Чашнікскім гарадскім Доме культуры з 16 да 18 гадзін дзеля сустрэчы жыхароў горада з "грамадзянскім дзеячом Беларусі, лаўрэатам прэміі імя акадэміка А.Д. Сахарава, Аляксандрам Уладзіміравічам Мілінкевічам для сумеснага абмеркавання пытанняў сацыяльна-эканамічнага жыцця краіны і інтэграцыі у Еўропу, якія закранаюць законныя інтарэсы жыхароў горада Чашнікі".
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Дорогие читатели, не имея ресурсов на модерацию и учитывая нюансы белорусского законодательства, мы решили отключить комментарии. Но присоединяйтесь к обсуждениям в наших сообществах в соцсетях! Мы есть на Facebook, «ВКонтакте», Twitter и Одноклассники

Новости других СМИ