Пішам дыктоўку разам з уладамі


20 марта 2009, 10:56
Мастоўскі раённы выканаўчы камітэт задаволіў заяву сябра Рады ПАГА “Рух “За Свабоду” Алеся Зарэмбюка на правядзенне другой агульнанацыянальнай беларускай дыктоўкі ў Мастах.

Трэцяга сакавіка Алесь Зарэмбюк звяртаўся да старшыні Мастоўскага райвыканкама з просьбай дазволіць правядзенне другой агульнанацыянальнай дыктоўкі ў Мастах і прадставіць памяшканне для яе правядзення. У выніку перамоваў паміж чыноўнікамі райвыканкама і актывістамі Руху “За Свабоду” была дасягнутая дамоўленасць, згодна з якой дыктоўка адбудзецца а 14 гадзіне 25 сакавіка ў памяшканні актавай залы Мастоўскага раённага цэнтра выхаваўчай работы.

Тэкстам напісання другой агульнанацыянальнай беларускай дыктоўкі па прапанове аддзела адукацыі Мастоўскага райвыканкама будзе "Старая казка Палесся" Юрыя Лабынцава. У такім фармаце Дыктоўка на Мастоўшчыне праводзіцца ўпершыню. Алесь Зарэмбюк запрашае далучыцца да напісання дыктоўкі ўсіх ахвотных мастаўчан. За падрабязнай інфармацыяй можна звяртацца па тэлефонах + 375 29 155 88 93 альбо + 375 29 868 59 69. Месца хопіць усім!

− Дыктоўка не ёсць тэстам на валоданне мовай. У першую чаргу, гэта знак павагі да беларускай мовы, беларускай незалежнасці. Гэта нашае сведчанне таго, што беларуская мова жывая і мае ў нашым горадзе шмат прыхільнікаў. Напісаны тэкст можна будзе пакласці ў сямейны архіў, захаваць для нашчадкаў, перадаць ім як унікальнае сведчанне павагі да беларускай самабытнасці, − кажа Алесь Зарэмбюк.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Дорогие читатели, не имея ресурсов на модерацию и учитывая нюансы белорусского законодательства, мы решили отключить комментарии. Но присоединяйтесь к обсуждениям в наших сообществах в соцсетях! Мы есть на Facebook, «ВКонтакте», Twitter и Одноклассники
•   UDFНовости субъектов ❯ Пішам дыктоўку разам з уладамі