Сайт UDF.BY блокируется из Беларуси. Пожалуйста, пользуйтесь нашим зеркалом: https://udf.name

Дзень Еўрапейскага парламенту ва Ўроцлаве

milinkevich.org
1 июня 2009, 12:31
Аляксандр Мілінкевіч і Жанна Літвіна прынялі ўдзел у дні Еўрапейскага парламенту і ў працы навуковай канферэнцыі "Роля Еўрапейскага парламенту ва ўмацаванні правоў чалавека".

У суботу 28 траўня лідэр Руху "За Свабоду" узяў удзел у Дні Еўрапейскага парламенту ва Ўроцлаве. Цягам дня адбыўся шэраг мерапрыемстваў, у тым ліку дэбаты журналістаў, навуковая канферэнцыя і дыскусійны клуб моладзі.

Разам з прэзідэнтам горада Уроцлава Рафалам Дуткевічам, Аляксандр Мілінкевіч быў выступоўцам падчас урачыстага адкрыцця імпрэзы.

Канферэнцыя мае за мэту прэзэнтаваць ролю Еўрапарламенту па ўмацаванню правоў чалавека з такіх пунктаў гледжання як навуковы асяродак, па-за ўрадавыя арганізацыі, еўрапейскія ўрады, а з боку асобаў, якія непасрэдна маюць дачыненне да азначанай тэматыкі − лаўрэаты прэміі Сахарава.

На канферэнцыю запрошаны беларускія лаўрэаты прэміі Сахарава – старшыня Беларускай асацыяцыі журналістаў Жана Літвіна і лідэр Руху "За Свабоду" Аляксандр Мілінкевіч –кіраўнік польскага аддзелу Хельсінскай фундацыі правоў чалавека Данута Пшывара, прадстаўнік падкамісіі Еўрапарламенту па правах чалавека Джэфры Гарыс.

Лідэр Руху "За Свабоду" адзначыў высокую ролю прэміі Еўрапарламента імя Андрэя Сахарава, якой уганаравалі беларусаў, для развіцця свабоды і і пашырэння дэмакратычных каштоўнасцяў у нашай краіне. Менавіта прэмія Сахарава стала ўзорам для стварэння нацыянальнай штогадовай прэміі "За Свабоду думкі" імя Васіля Быкава.

Аляксандр Мілінкевіч таксама падзякаваў за дапамогу Беларусі з боку Еўразвяза за намаганні ў дэмакратызацыі нашай краіны і дапамогу ў эканамічнай сферы.

Пасля выступлення ўдзельнікаў канферэнцыі адбыліся дэбаты сярод моладзі на тэму "Еўрапейскі парламент мае рэальны ўплыў на пашырэнне правоў чалавека ў свеце". У радзе экспертаў, якая ацэнівала выступы, былі Жана Літвіна, Аляксандр Мілінкевіч і Данута Пшывара.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Дорогие читатели, не имея ресурсов на модерацию и учитывая нюансы белорусского законодательства, мы решили отключить комментарии. Но присоединяйтесь к обсуждениям в наших сообществах в соцсетях! Мы есть на Facebook, «ВКонтакте», Twitter и Одноклассники

Новости других СМИ