Мастоўскія камунальшчыкі паабяцалі рабіць беларускамоўныя шыльды

milinkevich.org
1 июня 2009, 14:24
Актывіст Руху "За Свабоду" атрымаў адказ ад кіраўніцтва РУП ЖКГ Мастоў на свой запыт, чаму шыльды з назвамі вуліцаў вырабляюцца выключна па-руску.

Паводле дырэктара Мастоўскага РУП ЖКГ, закон не вызначае прыярытэтнасць моваў напісання шыльдаў. "У адпаведнасці з Законам "Аб мовах у Рэспубліцы Беларусь" тапонімы даюцца на беларускай альбо рускай мовах", − паведамляецца ў адказе.

Дырэктар Мастоўскага РУП ЖКГ прызнаў, што арганізацыя апошнім часам замовіла 7 новых шыльдаў, але не пазначыла, на якой мове трэба зрабіць надпісы, і вытворца шыльдаў выканаў іх на расейскай мове.

Мастоўскія камунальшчыкі абяцаюць прыняць да ведама просьбу дэпутата райсавета і наступным разам, па ўзгадненню з райвыканкамам, замаўляць беларускамоўныя шыльды.

На думку дэпутата Мастоўскага райсавета, актывіста Руху "За Свабоду" Змітра Кухлея, беларуская мова, нягледзячы на тое што з’яўляецца мовай тытульнай нацыі краіны, знаходзіцца ў дыскрымінацыйным становішчы. У горадзе Масты, які знаходзіцца на тэрыторыі гістарычнай радзімы беларусаў, назіраецца тэндэнцыя знікнення нацыянальна-культурных адметнасцяў, сярод якіх мова з’яўляецца адной з найбольш важных складовых элементаў.

− Адсутнасць беларускай мовы на вуліцах Мастоў з’яўляецца ганебным для беларусаў як сучаснай нацыі, якая не здольная гарантаваць свае нацыянальна-культурныя правы нават у межах сваёй нацыянальнай дзяржавы
, − лічыць актывіст Руху "За Свабоду".

Гэтыя акалічнасці і прымусілі зрабіць Змітра Кухлея дэпутацкі запыт.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Дорогие читатели, не имея ресурсов на модерацию и учитывая нюансы белорусского законодательства, мы решили отключить комментарии. Но присоединяйтесь к обсуждениям в наших сообществах в соцсетях! Мы есть на Facebook, «ВКонтакте», Twitter и Одноклассники
•   UDFНовости субъектов ❯ Мастоўскія камунальшчыкі паабяцалі рабіць беларускамоўныя шыльды