Беларускія палітыкі на выбарах у Еўрапарламент у Швецыі

bsdp.org
15 июня 2009, 11:49
З 2 па 7 чэрвеня 2009 г. старшыня БСДП Анатоль Ляўковіч, лідэр ПКБ Сяргей Калякін, кіраўнік аргкамітэта па стварэнні партыі працоўных Аляксандр Бухвостаў, кіраўнік партыі жанчын "Надзея" Алена Яськова мелі магчымасць на свае вочы пабачыць, як у старажытнай колішняй сталіцы Швецыі горадзе Упсала праходзілі выбары ў Еўрапейскі парламент.

Беларускія палітыкі знаходзіліся ў Швецыі па запрашэнні швецкіх сацыял-дэмакратаў і пры падтрымцы фонду імя Улофа Пальме.

Пасля завяршэння выбарчай кампаніі у Стакгольме прайшла міжнародная канферэнцыя сацыял-дэмакратычных і лейбарысцкіх (рабочых) партый краін былога Савецкага Саюза. У працы канферэнцыі ўдзельнічалі прадстаўнікі сацыял-дэмакратычных партый Расіі, Украіны, Малдовы, Польшы, Эстоніі, Латвіі, Літвы, Арменіі і Грузіі, а таксама Польшчы.

Кожная дэлегацыя мела магчымасць прэзэнтаваць сваю партыю, а таксама даць падрабязны аналіз сацыяльна- эканамічнай і палітычнай сітуацыі у сваёй краіне.

На канферэнцыі таксама абмяркоўвалася тэма "Усходняга партнёрства". Як вядома, менавіта Швецыя была адным з ініцыятараў гэтай праграмы Еўрапейскага Саюза для шасьці краінаў былога СССР.

Анатоль Ляўковіч яшчэ раз артыкуляваў пазіцыю партыі па гэтым пытанні: "БСДП заўжды выступала супраць ізаляцыі і самаізаляцыі краіны. Удзел у праграме "Усходняга партнёрства" на карысць беларускаму народу".
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Дорогие читатели, не имея ресурсов на модерацию и учитывая нюансы белорусского законодательства, мы решили отключить комментарии. Но присоединяйтесь к обсуждениям в наших сообществах в соцсетях! Мы есть на Facebook, «ВКонтакте», Twitter и Одноклассники
•   UDFНовости субъектов ❯ Беларускія палітыкі на выбарах у Еўрапарламент у Швецыі