Сайт UDF.BY блокируется из Беларуси. Пожалуйста, пользуйтесь нашим зеркалом: https://udf.name

Элітнае жыллё на месцы дзіцячага садка

milinkevich.org
15 июня 2009, 14:00
У Першамайскім раёне Менску на месцы дзіцячага садку №70 збіраюцца пабудаваць шматпавярховыя дамы пад офісы і элітныя кватэры. У 2001 годзе ў будынку, дзе размяшчаўся садок, пачаўся капітальны рамонт. Зараз будынак знаходзіцца ў аварыйным стане.

Не так даўна мясцовыя жыхары даведаліся, што гарадскія ўлады, так і не адрамантаваўшы садочак, вырашылі прадаць яго камерцыйным структурам. Тыя, ў сваю чаргу, маюць намер знесці дзіцячы садок і пабудаваць замест яго шматпавярховыя дамы. Тым часам у Першамайскім раёне не хапае 1200 месцаў у дзіцячых садках. Жыхары, абураныя гэтай сітуацый, стварылі ініцыятыўную групу па зборы подпісаў пад зваротам да Прэзідэнта.

У гэтым мясцовым жыхарам дапамагаюць сябры Руху "За Свабоду", сярод якіх Віктар Янчурэвіч - кандыдат у Палату прадстаўнікоў па гэтай акрузе на мінулых парламенцкіх выбарах. Ужо сабрана болей за 300 подпісаў.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Дорогие читатели, не имея ресурсов на модерацию и учитывая нюансы белорусского законодательства, мы решили отключить комментарии. Но присоединяйтесь к обсуждениям в наших сообществах в соцсетях! Мы есть на Facebook, «ВКонтакте», Twitter и Одноклассники

Новости других СМИ