На Бангалор не пойдзем!

Прэс-служба Партыі БНФ
25 марта 2009, 13:25
У аўторак ад імя арганізатараў акцыі 25 Сакавіка Лявон Баршчэўскі, Вінцук Вячорка і Віктар Івашкевіч накіравалі ў Менгарвыканкам ліст наступнага зьместу:

Шаноўны Міхаіл Якаўлевіч!

18.03.2009 г. у адказ на нашу заяўку за 4.02.2009 г. Менскі гарвыканкам прыняў рашэньне аб дазволе нам, групе грамадзянаў, правесьці 25 сакавіка г.г., пачынаючы з 18 гадзінаў, шэсьце і мітынг грамадзянаў у колькасці 1000 чалавек па маршруце ад Акадэміі навук да плошчы Бангалёр.

Гэтае рашэньне Менгарвыканкаму прымалася ў нашу адсутнасьць і пры яго прыняцьці не былі ўлічаныя наступныя, высьветленыя намі ўчора акалічнасьці. Вуліца Сурганава на адрэзку ад дома №12 (будынак Акадэміі мастацтваў) сама меншае да дома № 30 ня ёсьць сёньня прыстасаванай для правядзеньня шэсьця названай вышэй колькасьці людзей, якія зьбіраюцца ў т.л. несьці плякаты-расьцяжкі шырынёю ад 3 да 5 м.

Так, каля будынку па Сурганава, 12 разьмешчаныя рамонтныя рыштаваньні, і паласа для праходу калёны мае шырыню толькі 2 м. Каля дома № 14 названай вуліцы знаходзіцца аўтобусны павільён-прыпынак, і палосы злева і справа ад яго для праходу людзей маюць шырыню, ня большую за 1,20 м. Палосы для праходу каля дамоў №№ 16, 18, 20, 22 маюць шырыню 2 м і менш. Каля дамоў №№ 24 і 26 знаходзіцца аўтастаянка, і для праходу калоны мейсца няма зусім (!). Каля дома № 28 паласа для праходу мае шырыню да 2 м.

У нас няма ніякай магчымасьці падчас названай акцыі ажыцьцявіць бясьпечны праход калёны дэманстрантаў як мінімум на адрэзку па вуліцы Сурганава ад праспекта Незалежнасьці да вул. Якуба Коласа.

У зьвязку з вышэйсказаным мы выказваем пратэст датычна непрадуманасьці вышэйзгаданага рашэньня гарвыканкама, просім пакараць асобаў, якія беспасярэдне яго рыхтавалі.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Дорогие читатели, не имея ресурсов на модерацию и учитывая нюансы белорусского законодательства, мы решили отключить комментарии. Но присоединяйтесь к обсуждениям в наших сообществах в соцсетях! Мы есть на Facebook, «ВКонтакте», Twitter и Одноклассники
•   UDFНовости субъектов ❯ На Бангалор не пойдзем!