Актывіста папярэдзілі за сцяг

прэс-служба руху "За Свабоду"
27 марта 2009, 19:49
Затрыманага ў Дзень Волі Леаніда Аўтухова прызналі вінаватым у парушэнні заканадаўства аб правядзенні масавых мерапрыемстваў.

Суддзя Алена Казілава Кастрычніцкага суда Віцебска палічыла актывіста Руху "За Свабоду" Леаніда Аўтухова вінаватым у парушэнні артыкула 23.34 Адміністрацыйнага кодэксу і вынесла папярэджанне. Да суда актывіст Руху быў ізаляваны ў Кастрычніцім РАУС.

Леанід Аўтухоў не ішоў па вуліцы Леніна, як сцвярджалі міліцыянты, ён рухаўся адзін, то бок не ўдзельнічаў у шэсці, і разгарнуў нацыянальны сцяг у скверы. Улічваючы ўсе гэтыя факты, суд мусіў яго цалкам апраўдаць за адсутнасцю правапарушэння, аднак суддзя вырашыла інакш, – распавядае актывіст Руху "За Свабоду" Леанід Гаравы.

Нагадаем, падчас адзначэння Дня Волі ў Віцебску актывіст Руху Леанід Аўтухоў узняў бел-чырвона-белы сцяг.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Дорогие читатели, не имея ресурсов на модерацию и учитывая нюансы белорусского законодательства, мы решили отключить комментарии. Но присоединяйтесь к обсуждениям в наших сообществах в соцсетях! Мы есть на Facebook, «ВКонтакте», Twitter и Одноклассники
•   UDFНовости субъектов ❯ Актывіста папярэдзілі за сцяг