Аляксандр Мілінкевіч звярнуўся ў Гомельскі абласны суд і пракуратуру

milinkevich.org
30 июня 2009, 17:58
Лідэр Руху "За Свабоду" просіць неадкладна праверыць законнасць пакарання ўдзельнікаў гомельскай акцыі памяці Юрыя Захаранкі 7 траўня.

Заявы ад імя Аляксандра Мілінкевіча дасланыя пракурору Гомельшчыны Валянціну Шаеву і старшыні Гомельскага абласнога суду Людміле Міхальковай.

Аляксандр Мілінкевіч адзначае, што заснавальнік Правабаронча-асветніцкага грамадскага аб’яднання "Рух "За Свабоду" Уладзімір Кацора некалькі разоў па самых надуманых прычынах прыцягваўся да адміністрацыйных арыштаў. У знак пратэсту на неабгрунтаванае і прадузятае рашэнне Суду Цэнтральнага раёну г. Гомеля 25 чэрвеня Уладзімір Кацора ўжо 5 дзень трымае сухую галадоўку, што сур'ёзна пагражае ягонаму здароўю і жыццю.

Лідэр Руху "За Свабоду" просіць тэрмінова праверыць законнасць і абгрунтаванасць складання пратаколаў супрацоўнікамі РУУС Цэнтральнага раёну г. Гомеля па справе Ўладзіміра Кацоры, а таксама Пастановы Суда Цэнтральнага раёну Гомеля ад 25 чэрвеня 2009 г.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Дорогие читатели, не имея ресурсов на модерацию и учитывая нюансы белорусского законодательства, мы решили отключить комментарии. Но присоединяйтесь к обсуждениям в наших сообществах в соцсетях! Мы есть на Facebook, «ВКонтакте», Twitter и Одноклассники
•   UDFНовости субъектов ❯ Аляксандр Мілінкевіч звярнуўся ў Гомельскі абласны суд і пракуратуру