У сядзібе БНФ адбыўся круглы стол “Непразрыстая зьмена ўласьніка прадпрыемства“

pbnf.org
1 июля 2009, 13:15
У сядзібе БНФ прайшоў круглы стол БНФ "Непразрыстая зьмена ўласьніка прадпрыемства. Палітычныя, сацыяльныя, праўныя праблемы. Пагрозы для краіны і для працаўнікоў. Практычныя парады экспэртаў". Удзел узялі Пётра Садоўскі, Міхал Залескі і прадстаўнік мінарытарных акцыянераў ААТ "Мотавела".

Пётра Садоўскі распавёў пра сацыяльна-эканамічныя, прававыя і палітычныя аспэкты прыватызацыі гаспадарчых суб’ектаў. Паводле сп. Садоўскага, у Беларусі будзе адбывацца ўзмацненьне праграмаў прыватызацыі, што абумоўлена недахопам грошай у дзяржаўным бюджэце. Разам з тым абараніць працоўных ад незаконнай прыватызацыі могуць прафсаюзы. "Патрэбна правесьці скасаваньне кантрактнай сыстэмы, усталяваць дэмакратычныя прафсаюзы, - падкрэсьліў сп. Садоўскі. - Палітычныя партыі і прафсаюзы ўзаемазьвязаныя. Без моцных дэмакратычных прафсаюзаў немагчыма мець моцныя партыі".

Эканаміст Міхал Залескі распавёў, што пралетарый павінен ведаць аб прыватызацыі. Паводле Міхала Залескага, прыватызацыя - гэта зьмена маёмасных адносінаў. Зьмена павінна адбывацца поводле заканадаўства. Прапорцыі ва ўласнасьці ня могуць зьмяняцца. Доля ўласнасьці кожнага з уласьнікаў застаецца непарушнай.

Як паведаміў сакратар круглага стала Аляксандр Стральцоў-Карвацкі, усе даклады будуць выдадзеныя асобным выаньнем.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Дорогие читатели, не имея ресурсов на модерацию и учитывая нюансы белорусского законодательства, мы решили отключить комментарии. Но присоединяйтесь к обсуждениям в наших сообществах в соцсетях! Мы есть на Facebook, «ВКонтакте», Twitter и Одноклассники
•   UDFНовости субъектов ❯ У сядзібе БНФ адбыўся круглы стол “Непразрыстая зьмена ўласьніка прадпрыемства“