Прадстаўнікі польскага ўраду сустрэліся з апазіцыяй

milinkevich.org
30 июля 2009, 13:32
Сустрэча ў польскай амбасадзе адбылася з ініцыятывы шэфа канцэлярыі прэм'ер-міністра Томаша Арабскага і намесніка міністра замежных спраў Польшчы Анджэя Крэмера.

На ланч з польскімі ўрадоўцамі былі запрошаны намеснік кіраўніка Руху "За Свабоду" Віктар Карнеенка, Станіслаў Шушкевіч (БСДГ), Вінцук Вячорка (ПБНФ), Анатоль Паўлаў (АГП), Віталь Рымашэўскі (БХД).

Падчас сустрэчы абмяркоўваліся перспектывы рэалізацыі праграмы Ўсходняга партнёрства, а таксама прагрэс у грамадска-палітычным рэфармаванні краіны.

Прысутныя выказалі свае пазіцыі па перспектывах збліжэння з Заходняй Еўропай.

− Паводле арганізатараў сустрэчы, Еўразвяз да снежня чакае рэальных зрухаў у Беларусі ў бок яе дэмакратызацыі. Польшча асабліва зацікаўлена ў гэтым, бо, па-першае, з'яўляецца адным з ініцыятараў праграмы "Ўсходняга партнёрства", па-другое, яна наш непасрэдны сусед, − паведаміў Віктар Карнеенка.

Паводле Віталя Рымашэўскага, Польшча шчыра імкнецца дапамагчы беларускаму грамадству прайсці шлях ад таталітарызму да дэмакратыі:

− З аднаго боку, яны намераны арганізаваць праграмы адукацыі і стажыроўкі для беларускіх чыноўнікаў. Я гэта падтрымліваю, бо лічу, што гэта дапаможа ім навучыцца працаваць у прававым полі і спрыяць транфармацыі краіны. З другога боку, яны кажуць пра неабходнасць падтрымкі няўрадавых арганізацый, СМІ, палітычных структураў. Нашы заходнія суседзі ўпэўненыя, што эканамічныя рэформы павінны абавязкова суправаджацца зменамі ў грамадска-палітычнай сістэме. То бок, павіны адбыцца змены ў выбарчым кодэксе, знятыя праблемы з рэгістрацыя грамадскіх арганізацый і г. д., − кажа сустаршыня Партыі БХД Віталь Рымашэўскі.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Дорогие читатели, не имея ресурсов на модерацию и учитывая нюансы белорусского законодательства, мы решили отключить комментарии. Но присоединяйтесь к обсуждениям в наших сообществах в соцсетях! Мы есть на Facebook, «ВКонтакте», Twitter и Одноклассники
•   UDFНовости субъектов ❯ Прадстаўнікі польскага ўраду сустрэліся з апазіцыяй