Сайт UDF.BY блокируется из Беларуси. Пожалуйста, пользуйтесь нашим зеркалом: https://udf.name

“Чорны піяр“ супраць “Бойкага Клецка“

milinkevich.org
3 августа 2009, 12:17
У Клецку з'явіліся ананімныя ўлёткі, з абразай выдаўца газеты Сяргея Панамарова.

Улёткі, стылізаваныя пад нясвіжскае незалежнае выданне "Брама", з якім актывіст Руху "За Свабоду" Сяргей Панамароў падтрымлівае партнёрскія адносіны, з'явіліся 30 ліпеня ў грамадскіх месцах гораду.

На думку актывіста, з'яўленне паклёпніцкіх ананімных раздруковак звязанае з нядаўнім распаўсюдам "Бойкага Клецка" № 112, дзе вядзецца пра змаганне раённай пракуратуры з незалежным выданнем.

Сяргей Панамароў лічыць, што такая брудная рэакцыя невядомых памагатых улады на яго выдавецкую дзейнасць з'яўляецца найвышэйшай адзнакай ягонай працы.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Дорогие читатели, не имея ресурсов на модерацию и учитывая нюансы белорусского законодательства, мы решили отключить комментарии. Но присоединяйтесь к обсуждениям в наших сообществах в соцсетях! Мы есть на Facebook, «ВКонтакте», Twitter и Одноклассники

Новости других СМИ