Аляксандр Ваўчанін сабраў паўтысячы подпісаў

Радыё Свабода
1 марта 2010, 14:37
Сёння кандыдат у дэпутаты Жодзінскага гарадскога савета па Новай выбарчай акрузе № 34, сябра АГП Аляксандр Ваўчанін перадаў у выбарчую камісію ўсе неабходныя дакументы для рэгістрацыі яго кандыдатам у дэпутаты.

У размове са "Свабодай" прэтэндэнт на дэпутацкі мандат распавёў:

"Для рэгістрацыі неабходна перадаць не менш за 75 подпісаў выбарцаў. А наша ініцыятыўная група сабрала іх аж 500. Я сам абышоў нямала кватэр. Па-першае, хацелася, каб выбарцы пазнаёміліся са мною як з патэнцыйным кандыдатам ужо цяпер. Па-другое, пачуць, што іх турбуе. А праблемы ў нас такія — будаўніцтва школы, дзіцячага садка, падземнага перахода. Гэта якраз тое, чым і павінны займацца рэгіянальныя дэпутаты".

Аляксандр Ваўчанін таксама сказаў, што сёлета нідзе не адмовіліся падпісаць яго выбарчыя лісты, хаця ён і не хаваў сваіх крытычных поглядаў наконт шмат якіх дзеянняў уладаў. Патэнцыйны кандыдат у дэпутаты сказаў, што яго група будзе і далей працягваць збіраць подпісы выбарцаў.

Сёння ж ініцыятыўная група Аляксандра Ваўчаніна перадала дакументы і на патэнцыйных кандыдатаў ад Аб’яднанай грамадзянскай партыі ў склад участковай выбарчай камісіі.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Дорогие читатели, не имея ресурсов на модерацию и учитывая нюансы белорусского законодательства, мы решили отключить комментарии. Но присоединяйтесь к обсуждениям в наших сообществах в соцсетях! Мы есть на Facebook, «ВКонтакте», Twitter и Одноклассники
•   UDFНовости субъектов ❯ Аляксандр Ваўчанін сабраў паўтысячы подпісаў