Велікодныя паштоўкі ў Гродна

milinkevich.org
9 апреля 2009, 12:12
Пры падтрымцы Руху "За Свабоду" адкрываецца выстава велікодных паштовак у Гродна.

На выставе можна ўбачыць блізу сотні святочных паштовак на польскай, нямецкай, французскай, рускай мовах з Вільні, Коўна, Кракава, Львова ды іншых гарадоў. Усе паштоўкі датуюцца 20-30 гадамі мінулага стагоддзя.

На выставе экспануюцца паштоўкі са збору гарадзенскага краязнаўцы Сяргея Лушчыка.

Урачыстае адкрыццё выставы адбудзецца 8 красавіка а 18.30 у памяшканні Таварыства Беларускай Школы (па адрасе: Будзёнага 48а-44). Выстава будзе доўжыцца да 21 красавіка. Запрашаюцца ўсе ахвотныя. Уваход вольны.

Нагадаем, што цягам снежня-студзеня гродзенскія актывісты Руху "За Свабоду" ладзілі выставу калядных паштовак.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Дорогие читатели, не имея ресурсов на модерацию и учитывая нюансы белорусского законодательства, мы решили отключить комментарии. Но присоединяйтесь к обсуждениям в наших сообществах в соцсетях! Мы есть на Facebook, «ВКонтакте», Twitter и Одноклассники
•   UDFНовости субъектов ❯ Велікодныя паштоўкі ў Гродна