Лябедзьку распранулі да майткоў

Радыё Свабода
7 октября 2009, 12:24
Сёння раніцай кіраўніка Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоля Лябедзьку затрымалі пры перасячэнні беларуска-літоўскай мяжы беларускія мытнікі.

Апазіцыйны палітык паведаміў "Свабодзе" па тэлефоне:
"Спачатку сказалі, што трэба проста крыху пачакаць. Пасля папрасілі запоўніць дэкларацыю. А потым накіравалі на асабісты дагляд, дзе мяне распранулі да бялізны. Нічога крамольнага, зразумела, не знайшлі. Ды і што можна знайсці ў нашай сітуацыі, калі усю "крамолу" можна перадаць праз тэхнічныя сродкі. Гэта ж не 19-е стагоддзе".

Спадар Лябедзька лічыць, што гэты быў псіхалагічны ціск: "Маўляў, мы за вамі сочым, мы вас кантралюем. І шчыра кажучы, для мяне гэта было нечакана, бо пасля таго, як у лютым мне адмянілі забарону на выезд з краіны, такіх працэдур я не праходзіў".

Анатоль Лябедзька ехаў на ўласным аўтамабілі з Мінска ў Вільню. Сёння ў яго запланаваныя сустрэчы у сейме, МЗС, няўрадавых арганізацыях.

"Затрымка магла сарваць гэтыя размовы. Але страты часу кампенсавалі літоўскія памежнікі. Я паказаў ім пратакол затрымання, патлумачыў сітуацыю. І яны прапусцілі мяне без чаргі".
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Дорогие читатели, не имея ресурсов на модерацию и учитывая нюансы белорусского законодательства, мы решили отключить комментарии. Но присоединяйтесь к обсуждениям в наших сообществах в соцсетях! Мы есть на Facebook, «ВКонтакте», Twitter и Одноклассники
•   UDFНовости субъектов ❯ Лябедзьку распранулі да майткоў