Вярхоўны Суд не падтрымаў скаргу Алеся Меха

pbnf.org
9 апреля 2009, 16:12
У экс-кандыдыта ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу РБ, сябра Партыі БНФ Алеся Меха з Кобрына безвынікова завяршыліся спробы адшукаць справядлівасьць у судах адносна незаконнага звальненьня яго з працы падчас выбарчай кампаніі. Ён атрымаў адмоўны адказ з апошняй судовай інстанцыі – Вярхоўнага суду.

Выдатнаму спэцыялісту зь дзьвюма вышэйшымі адукацыямі застаецца толькі апэляваць да Камітэта па правах чалавека пры ААН. Працоўнага месца яму ні ў самім Кобрыне, ні ў раёне не знайшлося.

У адказе зь Вярхоўнага суда за подпісам намесьніка старшыні суда Вышкевіча паведамляецца, што суд з дастатковай паўнатою вывучыў і праверыў довады і пярэчаньні Меха, доказам даў поўную і аб’ектыўную ацэнку і прыйшоў да высноваў, што нормы матэр’яльнага і працэсуальнага права папярэднімі судовымі інастанцыямі прымененыя слушна. Таму няма асноваў для прынясеньня пратэсту на судовыя пастановы. Скарга Меха застаецца без задавальненьня.

Нагадаем, што з Алесем Мехам не быў працягнуты працоўны кантракт пасьля таго, як ён не пагадзіўся з прапановай начальніка Кобрынскай управы "Белтрансгаза" Галашка і начальнікам Кобрынскага КДБ Басько наконт свайго няўдзелу ў выбарах. (Гэтая размова была запісана на дыктафон і прызнана суразмоўцамі, але суд не прыняў яе да ведама).

Алесь Мех мае намер зьвярнуцца ў Камітэт па правах чалавека пры ААН. А зараз ён напісаў заяву ў Цэнтр занятасьці для атрыманьня субсідыі, каб адкрыць сваю справу.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Дорогие читатели, не имея ресурсов на модерацию и учитывая нюансы белорусского законодательства, мы решили отключить комментарии. Но присоединяйтесь к обсуждениям в наших сообществах в соцсетях! Мы есть на Facebook, «ВКонтакте», Twitter и Одноклассники
•   UDFНовости субъектов ❯ Вярхоўны Суд не падтрымаў скаргу Алеся Меха