Мілінкевіч ідзе на мясцовыя выбары

milinkevich.org
4 ноября 2009, 23:26
Сябры Рады зацвердзілі рашэнне пра ўдзел у мясцовых выбарах, ратыфікавалі дакументы пра стварэнне БНБ і вылучылі дэлегатаў на Беларускі Еўрапейскі Форум.

На паседжанні разглядаліся пытанні ўдзелу ў мясцовых выбарах, ратыфікацыі дакументаў пра стварэнне Беларускага незалежніцкага блоку, аб удзеле Руху “За Свабоду” у АДС і аб падрыхтоўцы да Беларускага Еўрапейскага Форуму.

Лідэр Руху "За Свабоду" Аляксандр Мілінкевіч праінфармаваў прысутных пра падпісанне дэкларацыі аб стварэнні Беларускага незалежніцкага блоку. Ягоны намеснік Віктар Карнеенка распавёў пра ўмовы ўдзелу Руху "За Свабоду" у БНБ. Пасля выступу Аляксандра Мілінкевіча і Віктара Карнеенкі Рада аднагалосна выказалася за ратыфікацыю дэкларацыі пра стварэнне Беларускага незалежніцкага блоку.

Прысутныя заслухалі інфармацыю намесніка кіраўніка Руху "За Свабоду" Юрася Губарэвіча пра маючыя адбыцца ўвесну мясцовыя выбары і звязаную з імі агітацыйную кампанію. Па гэтым пытанні пажадалі выступіць таксама Рыгор Кастусёў, Віктар Карнеенка, Віталь Васількоў. У працэсе абмеркавання выказваліся розныя сцэнары дзейнасці актывістаў падчас выбараў, але ў цэлым вырашылі, што на дадзеным этапе ігнараваць выбарчую кампанію не варта.

Рада прыняла рашэнне аб удзеле Руху "За Свабоду" у мясцовых выбарах сумесна з арганізацыямі-заснавальнікамі Беларускага незалежніцкага блоку. Мяркуецца стварыць агульныя ад блоку спісы вылучэнцаў у кандыдаты ў дэпутаты, прадстаўнікоў у выбарчыя камісіі і незалежных назіральнікаў.

На паседжанні Рады былі абмеркаваныя тэхнічныя пытанні арганізацыі Беларускага Еўрапейскага Форуму. Рада Руху "За Свабоду", на правах суб’екту аргкамітэта Форуму, у адпаведнасці з прадугледжанай квотай, вылучыла сваіх прадстаўнікоў на мерапрыемства. Сярод іх – Аляксандр Мілінкевіч, Юрась Губарэвіч, Аляксей Кавалец, Віталь Васількоў, Іна Кулей, Алесь Міхалевіч, Андрэй Фёдараў.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Дорогие читатели, не имея ресурсов на модерацию и учитывая нюансы белорусского законодательства, мы решили отключить комментарии. Но присоединяйтесь к обсуждениям в наших сообществах в соцсетях! Мы есть на Facebook, «ВКонтакте», Twitter и Одноклассники
•   UDFНовости субъектов ❯ Мілінкевіч ідзе на мясцовыя выбары