Украінцы цікавяцца суседзямі

milinkevich.org
14 апреля 2009, 10:29
Актывіст Руху "За Свабоду" сустрэўся з кіраўнікамі палітычных партый і прадстаўнікамі ўлады Валынскай вобласці (Украіна).

Мастоўскі актывіст Руху Ігар Шчэкарэвіч правёў ва ўкраінскім Луцку сустрэчы з кіраўніцтвам абласных структураў партый "Адзіны Цэнтр" і "Пара", дэпутатамі абласных і раённых Рад ад блоку "Наша Украіна".

Падчас сустрэчаў беларускі госць распавёў пра палітычную сітуацыю ў Беларусі і адказаў на шэраг пытанняў.

– Валынская вобласць мяжуе з Брэстчынай, таму вельмі важна, каб мясцовая палітычная эліта мела інфармацыю аб тым, што сёння адбываецца на Беларусі. На жаль, на цяперашні момант інфармацыю аб Беларусі ўкраінцы атрымоўваюць у асноўным праз дзяржаўны тэлеканал "Беларусь-ТВ", – пракаментаваў сваю сустрэчу ў Луцку сябра Руху "За Свабоду".
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Дорогие читатели, не имея ресурсов на модерацию и учитывая нюансы белорусского законодательства, мы решили отключить комментарии. Но присоединяйтесь к обсуждениям в наших сообществах в соцсетях! Мы есть на Facebook, «ВКонтакте», Twitter и Одноклассники
•   UDFНовости субъектов ❯ Украінцы цікавяцца суседзямі