Актывіста хочуць абвінаваціць у паклёпе?

milinkevich.org
15 апреля 2009, 10:33
Міліцыянты зноў адмовіліся ўзбуджаць справу па факце пераробкі касцёла, аднак патрабуюць ад актывіста Сяргея Панамарова прывесці факты прысваення грошаў мясцовым бацюшкам Мацвеем Белавусам.

Нягледзячы на распараджэнне Клецкай пракуратуры па адмене рашэння клецкіх міліцыянтаў пра неўзбуджэнне крымінальнай справы па факце пашкоджання помніка гісторыі і культуры і правядзенні дадатковай праверкі фактаў, Клецкае РАУС трэці раз адмовілася расследаваць факты ўсталявання на былым дамініканскім касцёле ў Клецку праваслаўнай "цыбуліны".

Праверку заявы актывіста Руху "За Свабоду" Сяргея Панамарова на незаконныя дзеянні айца Мацвея Белавуса праводзілі зноў жа маёр Рамашка і маёр Чайка. Калі актывіста Руху выклікалі ў РАУС па тлумачэнні, міліцыянты ў яго настойліва прасілі падзяліцца фактамі прысваення грошаў а. Мацвеем.

Актывіст Руху кажа, што не падаваў заяву пра прысваенне грошаў а. Мацвеем, бо не мае гэтых фактаў. Ён толькі прапанаваў міліцыі праверыць тое, што кажуць людзі. Заява ж датычылася парушэння артыкула 344 КК ("Наўмыснае разбурэнне, знішчэнне альбо пашкоджанне помнікаў гісторыі і культуры").

– Цяпер мне намеснік начальніка РАУС маёр Рамашка дасылае ліст з паведамленнем, што праводзіцца праверка па маёй заяве пра "раскраданне грашовых сродкаў Мацвеем Белавусам!"
– кажа Сяргей Панамароў.

Актывіст усур'ёз непакоіцца, што мясцовыя міліцыянты спрабуюць прывязаць яго да неіснуючай заявы, каб потым мець магчымасць узбудзіць крымінальную справу за паклёп.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Дорогие читатели, не имея ресурсов на модерацию и учитывая нюансы белорусского законодательства, мы решили отключить комментарии. Но присоединяйтесь к обсуждениям в наших сообществах в соцсетях! Мы есть на Facebook, «ВКонтакте», Twitter и Одноклассники
•   UDFНовости субъектов ❯ Актывіста хочуць абвінаваціць у паклёпе?