Дэлегацыя БСДП едзе на Кангрэс Партыі еўрапейскіх сацыялістаў

bsdp.org
8 декабря 2009, 10:22
7-8 снежня 2009г. дэлегацыя БСДП (Грамада) на чале з першым намеснікам старшыні партыі Ігарам Маслоўскім прыме ўдзел у 8 Кангрэсе Партыі Еўрапейскіх Сацыялістаў у Празе. Кангрэс адбываецца раз на два з паловай гады і збірае каля 1000 удзельнікаў.

Акрамя выбарчых працэдур, Кангрэс будзе пляцоўкай для абмеркавання адаптавання фундаментальных каштоўнасцей сацыял-дэмакратыі для новага бачання грамадства ў 21 стагоддзі, дыскусіі пра палітыку Еўрапейскага Саюзу на бліжэйшыя гады і ў першую чаргу праблем клімату і фінансавых рэформ.

Плануецца, што дэлегацыя БСДП прыме непасрэдны ўдзел у рабоце працоўнай групы ПЕС па праграме "Усходняе партнёрства".
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Дорогие читатели, не имея ресурсов на модерацию и учитывая нюансы белорусского законодательства, мы решили отключить комментарии. Но присоединяйтесь к обсуждениям в наших сообществах в соцсетях! Мы есть на Facebook, «ВКонтакте», Twitter и Одноклассники
•   UDFНовости субъектов ❯ Дэлегацыя БСДП едзе на Кангрэс Партыі еўрапейскіх сацыялістаў