У Слоніме забаранілі 4 пікеты па розных праблемах

прэс-служба Партыі БНФ
17 апреля 2009, 09:07
Слонімскай арганізацыі Партыі БНФ адмовілі ў правядзеньні чатырох пікетаў на розную тэматыку. Паводле лідэра мясцовай арганізацыі БНФ Івана Шэгі, яны падалі заяўкі на правядзеньне чатырох пікетаў у горадзе з 22 па 26 красавіка.

На адным зь іх актывісты хацелі прыцягнуць ўвагу гараджан да праблемы абароны донараў, на другім - выступіць супраць падаражаньня лекаў, асабліва для пэнсіянэраў і людзей з малым дастаткам.

На трэцім пікеце, са слоў спадара Шэгі, мясцовыя апазыцыянэры хацелі падтрымаць палітыку Аляксандра Лукашэнкі скіраваную апошнім часам на зьбліжэньне з краінамі Эўразьвязу.

І ўрэшце 26-га плянавалі прысьвяціць пікет чарговай гадавіне Чарнобыльскай катастрофы. Месца для правядзеньня пікетаў прасілі ў чыноўнікаў толькі там, дзе дазволена гарвыканкамам.

У адмовах слонімскія чыноўнікі спаслаліся на дэкрэт прэзыдэнта і на тое, што няправільна аформленая заяўка.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Дорогие читатели, не имея ресурсов на модерацию и учитывая нюансы белорусского законодательства, мы решили отключить комментарии. Но присоединяйтесь к обсуждениям в наших сообществах в соцсетях! Мы есть на Facebook, «ВКонтакте», Twitter и Одноклассники
•   UDFНовости субъектов ❯ У Слоніме забаранілі 4 пікеты па розных праблемах